21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Псіхолаг па лiцэнзii

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Псіхолаг па лiцэнзii

У першы дзень вясновай сесii дэпутаты прынялi да ведама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб лiцэнзаваннi дзейнасцi па аказаннi псiхалагiчнай дапамогi. Мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў назваў гэты законапраект наступным лагiчным прававым крокам па забеспячэннi гарантый грамадзян пры атрыманнi прафесiйнай псiхалагiчнай дапамогi i бяспекi дзейнасцi самiх спецыялiстаў. Маючы на ўвазе, што першым крокам на шляху да ўпарадкавання дзейнасцi псiхолагаў i недапушчэння выпадкаў аказання пад выглядам псiхалагiчнай дапамогi паслуг сумнеўнага характару стала карэкцiроўка закона аб рэкламе. Паводле якой не дапускаецца рэклама паслуг гiпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбiтак, астролагаў i гэтак далей, а таксама паслуг сэксуальнага характару, у тым лiку пад выглядам псiхалагiчнай дапамогi.

Мiнiстр запэўнiў, што пры рабоце над праектам дэкрэта вывучаўся мiжнародны вопыт, былi праведзеныя кансультацыi з вядучымi псiхолагамi-практыкамi краiны, кiраўнiкамi грамадскiх аб’яднанняў, у якiх аказваецца псiхалагiчная дапамога, вучонымi з ВНУ. Прыняты да ведама дэкрэт прадугледжвае дзейнасць прыватных псiхолагаў (якiя будуць працаваць на камерцыйнай аснове) выключна паводле спецыяльнага дазволу. Выдаваць такiя лiцэнзii будзе Мiнiстэрства аховы здароўя. Без iх могуць абысцiся грамадскiя аб’яднаннi пры ўмове аказання iмi псiхалагiчнай дапамогi выключна на бязвыплатнай аснове, а таксама псiхолагi, што працуюць у дзяржаўных арганiзацыях. Напрыклад, цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання, рэабiлiтацыйных цэнтрах, школах, дзiцячых садках. Пры гэтым у работнiкаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя непасрэдна аказваюць псiхалагiчную дапамогу, павiнна быць вышэйшая медыцынская, псiхалагiчная цi педагагiчная адукацыя або яны павiнны адпавядаць iншым спецыяльным патрабаванням, якiя вызначаюцца заканадаўствам. Такiя спецыяльныя патрабаваннi будуць замацаваныя ў праекце закона аб псiхалагiчнай дапамозе, якi распрацоўваецца ў Беларусi. У iм таксама плануецца прапiсаць парадак аказання псiхалагiчнай дапамогi, яе мэты i прынцыпы, правы грамадзян, якiя атрымлiваюць такую дапамогу, а таксама правы i абавязкi тых, хто яе аказвае.

    ЛПП перапоўненыя Дэпутаты прынялi ў першым чытаннi законапраект, якi рэгулюе пытаннi прымусовага ўздзеяння ў дачыненнi да асобаў, якiя пакутуюць ад хранiчнага алкагалiзму, наркаманii цi таксiкаманii, сiстэматычна парушаюць грамадскi парадак цi правы iншых асобаў. У Авальнай зале з праектам закона знаёмiў мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў. Адказваючы на пытаннi дэпутатаў, ён праiнфармаваў, што сёння ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях Беларусi знаходзiцца 4,5 тыс чалавек (у тым лiку прыкладна 800 жанчын). "Паводле нормаў гэта перавышэнне прыкладна на тысячу чалавек", — адзначыў мiнiстр. Мяркуецца, што праблему здыме адкрыццё невялiкага ЛПП у Дзяржынску (гэта ўжо ўзгоднена, таму мае адбыцца ў самы блiзкi час) i стварэнне жаночага ўчастка ў лячэбна-працоўным прафiлакторыi ў Шышчыцах. Паводле iнфармацыi мiнiстра, вялiкая колькасць жанчын у нашай краiне мае патрэбу ў такой дапамозе, i дзейнага сёння жаночага ЛПП недастаткова. Цiкавiлiся дэпутаты i перспектывамi стварэння такiх закрытых устаноў для няпоўнагадовых (нагадаем, паводле законапраекта асобы да 18 гадоў не могуць быць накiраваныя ў ЛПП). Ім па-ранейшаму будуць аказваць дапамогу ў адкрытых лячэбных установах — падкрэслiў мiнiстр. Зайшла размова i пра папулярнасць пеннага напою ў асяродку падлеткаў. Мiнiстр бачыць рацыю ў тым, каб прызнаць пiва слабаалкагольным напоем.       Далiкатнае пытанне

У гутарцы з журналiстамi старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка адзначыў, што звароты Абхазii i Паўднёвай Асецii аб прызнаннi незалежнасцi паступiлi ў парламент i знаходзяцца ў пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД. Спiкер назваў гэта пытанне "даволi няпростым" i канстатаваў, што вывучаюцца эканамiчныя, палiтычныя наступствы прыняцця рашэння па iм. "Калi пытанне будзе падрыхтавана, яно будзе ўнесена, пакуль пытанне не ўнесенае ў парадак дня сесii", — рэзюмаваў палiтык. Ацэньваючы ў цэлым работу, якая чакае парламентарыяў, спадар Андрэйчанка падкрэслiў: "Разам з тым, што павiнна быць аказаная вельмi сур’ёзная падтрымка нашым дзяржаўным прадпрыемствам, i ў першую чаргу ў плане продажу, пастаўкi прадукцыi на экспарт, мы ў гэтых умовах павiнны сур’ёзна папрацаваць па разняволеннi прыватнай iнiцыятывы".

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень вясновай сесii дэпутаты прынялi да ведама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб лiцэнзаваннi дзейнасцi па аказаннi псiхалагiчнай дапамогi. Мiнiст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика