Яднанне вясны і музыкi
Яднанне вясны і музыкi
Творчая моладзь разумее, што без Перамогi не было б музыкi. Музычны фестываль "Мiнская вясна" сёлета спрабуе аб’яднаць мiнулае з будучыняй. Сярэдзiну ХХ стагоддзя, калi на вуснах у людзей былi песнi Перамогi, i пачатак ХХІ стагоддзя, калi маладыя, але ўжо зорныя музыканты Беларусi гатовыя сваiмi талентамi ўслаўляць гераiчнае мiнулае сваёй краiны. Быць музыкантам — гэта таксама гераiзм свайго роду. Я маю на ўвазе — быць сур’ёзным музыкантам, у той час, калi такая спакуса зарабiць сабе папулярнасць лёгкiм жанрам. I гэта таксама невялiчкая, але ўсё-такi перамога высокага, добрага, вечнага. Таму дэвiз "Творчая моладзь — святу Перамогi", якi атрымаў сёлетнi мiжнародны фестываль музыкi "Мiнская вясна", можна ўспрымаць больш шырока. Але ў фестывальны час (а гэта больш за месяц) да нас прыедуць з канцэртамi музыканты з 16 краiн свету. Разам з моладдзю на сцэну выйдуць знакамiтыя выканаўцы. У праграме больш за 40 канцэртаў. 3 красавiка пачнуцца днi мандалiнна-гiтарнай музыкi "Мандалiнiсiма", а 24 красавiка пройдзе мiнi-фестываль "Меладрама". Сярод шматлiкiх праграм фестывалю асобна стаяць дзве вечарыны памяцi значных асобаў Беларусi — народнага артыста СССР Вiктара Роўды i кампазiтара Уладзiмiра Буднiка. Адкрыццё "Мiнскай вясны" прызначана на 3 красавiка. У "Белдзяржфiлармонii" ўвечары будзе гучаць Бетховен у выкананнi Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Беларусi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчая моладзь разумее, што без Перамогi не было б музыкi. Музычны фестываль "Мiнская вясна" сёлета спрабуе аб’яднаць мiнулае з будучыняй.
|
|