21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мядзведзь

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мядзведзь

Мядзведзь — жывёла, якая карыстаецца асаблiвай пашанай сярод усходнiх славян. З аднаго боку, моцная жывёла выклiкала захапленне; з другога боку, здольнасць яе хадзiць на заднiх лапах прыраўноўвала яе да чалавека i надзяляла магiчнай сiлай. У паданнях мядзведзь i чалавек лiчылiся сваякамi, таму што ў мядзведзя быў ператвораны чалавек; у мядзведзя лапы, як чалавечыя рукi; ён мыецца, любiць мёд i гарэлку, клапоцiцца пра сваiх дзяцей; як чалавек, разумее чалавечую мову i нават смокча лапу як дзiця. I ў старажытныя часы i пазней паляванне на мядзведзя было забаронена. Святасць у адносiнах да гэтай жывёлы забараняла ўжываць яго мяса i шыць адзенне з яго шкуры. Сама назва "мядзведзь" узнiкла з-за падмены словаў, якiя яго характарызуюць: "вядзьмед" — ведае, дзе мёд. Больш старажытная назва гэтай жывёлы — "бэр" (i сёння яго "месца жыхарства" завецца бярлогай, цi "логавам бэра").

l У народных уяўленнях мядзведзь валодае дэманiчнай сiлай, знаходзiцца ў змове з лесуном, якому ён быццам з’яўляецца родным братам, а часам падпарадкоўваецца яму як свайму гаспадару. Таму лiчылi, што калi правесцi мядзведзя праз "сурочаную" хату, то яна ачысцiцца i стане бяспечнай.

l Прысутнасць вобраза мядзведзя ў вясельных абрадах, у любоўнай магii, у лячэннi бясплоднасцi, а таксама ў калядных i масленiчных абрадах тлумачыцца тым, што мядзведзь у народнай культуры атаясамляецца з пладаноснасцю i ўрадлiвасцю.

l Паўсюдна было вядома: калi прыручанага мядзведзя прывесцi ў хату, i ён у ёй пачне раўцi, то ў гэтай хаце хутка будуць спяваць вясельныя песнi, г.зн. хутка будзе вяселле.

l Калi вы ўбачыце мядзведзя ў сне, гэта прадказвае хуткае вяселле.

l Часта на вяселлi нехта з гасцей пераапранаўся ў мядзведзя. Такога "гаспадара лясоў" запрашалi за стол, паiлi гарэлкай, частавалi i прасiлi блаславення для новай маладой сям’i — нараджэння моцных i здаровых дзяцей.

l Пра дзяўчыну, якая да вяселля страцiла цнатлiвасць, спявалi, што яе "задраў мядзведзь".

l Поўсць, кiпцi i лапы мядзведзя шырока выкарыстоўвалiся ў народнай медыцыне, часцей за ўсё для зняцця сурокаў, перапуду, лiхаманкi.

l Сала мядзведзя дапамагала пры абмаражэннi цi апёках, а таксама пры радыкулiце.

l Лiчылi, што калi з’есцi сэрца мядзведзя, то адным заходам можна пазбавiцца ад усiх немачаў. А калi памазаць лоб крывёю мядзведзя цi яго салам, памяць табе нiколi не здрадзiць.

l Па ўяўленнях беларусаў, мядзведзь, якi прыйшоў у вёску, — да шчасця, таму што ён ведае, у якога гаспадара павiнна здарыцца няшчасце, i забярэ гэтае няшчасце з сабою.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мядзведзь — жывёла, якая карыстаецца асаблiвай пашанай сярод усходнiх славян. З аднаго боку, моцная жывёла выклiкала захапленне; з другога боку, здоль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика