21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не размiнулiся

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не размiнулiся

Пад Ляхавiчамi сутыкнуўся "Фольксваген-Пасат" з павозкай, на якой ехаў 59-гадовы жыхар райцэнтра.

Мужчына павярнуў каня з аўтамагiстралi Баранавiчы—Ляхавiчы на палявую дарогу, але не прапусцiў аўтамашыну, якая рухалася насустрач.У вынiку гэтага наезду вадзiцель "Фольксвагена" i яго сям’я не пацярпелi, а вось вазак з траўмай галавы i пераломанымi рэбрамi ў цяжкiм стане апынуўся ў бальнiцы. Паламаны ногi i ў каня.

  "Мабiльны" лiцэiст

У гандлёвым цэнтры "Эдэм" у Івацэвiчах нехта адцiснуў дзверы i выкраў 37 мабiльных тэлефонаў. Следства выйшла на вучня лiцэя, якога i затрымалi.

Сымон Свiстуновiч.

  Прадпрымальны механiзатар?

У доме механiзатара адной з сельскiх гаспадарак Мсцiслаўскага раёна было знойдзена 995 лiтраў спiртавой вадкасцi ў пластыкавых канiстрах. Паводле некаторых звестак, 34-гадовы жыхар вёскi Мiлейкава, якая знаходзiцца паблiзу беларуска-расiйскай мяжы, вазiў спiрт з Расii на сваiм трактары. Праверку праводзiць Мсцiслаўскi РАУС.

Алена Казлова.

 

Нявольнiца ацяпляльнай батарэi

Дзесяцiгадовая гомельская дзяўчынка сама не зразумела, як апынулася ў палоне звычайнага ацяпляльнага прыбора ў пакоi шматкватэрнага дома. Яе нага захрасла памiж робраў батарэi. Бацькi паспрабавалi вызвалiць дачку самi, але не змаглi i звярнулiся па дапамогу да супрацоўнiкаў МНС. Тыя, выкарыстаўшы напiльнiк, выцягнулi пацярпелую з чыгуннага палону, у якiм яна прабыла 40 хвiлiн.

  Кроўная крыўда

Прыватны дом, якi бацькi падзялiлi памiж трыма з чатырох дзяцей, стаў для абдзеленай 49-гадовай непрацуючай дачкi прычынай кроўнай крыўды. "Не даставайся ж нiкому", — вырашыла жанчына, i... падпалiла анучы ў збудаваннi, якое, аднак, згарэць не паспела. Пасля чаго пакрыўджаная прыйшла ў аддзел унутраных спраў адмiнiстрацыi Савецкага раёна Гомеля з прызнаннем у тым, што зрабiла.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

  Сала ўкраў ... зяць

У мiлiцыю звярнулася пенсiянерка з вёскi Дварышча Маларыцкага раёна з заявай на крадзеж сала. Злодзей вырваў прабой з дзвярэй, залез у камору i выцягнуў 8 кiлаграмаў сала. Праваахоўнiкi ўзялiся за справу i хутка выявiлi зламыснiка. Iм быў зяць пацярпелай. У яго i знайшлi тое сала.

Яна СВЕТАВА.

  Сучасная жанчына i пажар: i ў задымлены пакой рашуча ўвойдзе

Загадчыца iнтэрната ў Магiлёве да прыезду выратавальнiкаў лiквiдавала кароткае замыканне электраправодкi.

27 сакавiка каля 17 гадзiн на двух паверхах iнтэрната жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення Ленiнскага раёна Магiлёва спрацавала сiгналiзацыя. У вынiку кароткага замыкання i тлення электраправадоў пакоi напоўнiлiся дымам.

Загадчыца iнтэрната Т. Старыкава не разгубiлася, умела скарысталася вогнетушыцелем i тым самым папярэдзiла ўзгаранне. Вахцёрка Н. Аляксандрава паведамiла ў дзяжурную часць МНС аб здарэннi i лiтаральна за хвiлiны арганiзавала эвакуацыю жыхароў. За рашучыя дзеяннi па папярэджаннi пажару жанчыны атрымаюць удзячнасць МНС.

Алена Казлова.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад Ляхавiчамi сутыкнуўся "Фольксваген-Пасат" з павозкай, на якой ехаў 59-гадовы жыхар райцэнтра. Мужчына павярнуў каня з аўтамагiстралi Ба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика