...
...
Мiлiцыя выплацiць узнагароджанне грамадзянам за iнфармацыю, якая дапаможа раскрыць абрабаваннi банкамата ў Брэсце, паведамiлi БелТА ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Брэсцкага аблвыканкама. Канфiдэнцыйнасць i ананiмнасць гарантуюцца. Зваршчык-сантэхнiк затрыманы за гандаль наркотыкамi ў Лiдзе. Ён абвiнавачваецца ў тым, што збываў медыцынскiя шпрыцы з опiем. За гандаль наркотыкамi ён прыцягваўся да адказнасцi i раней. Узбуджана крымiнальная справа. Мiнскае абутковае ААТ "Прамень" iнвестуе каля $800 тыс. у развiццё кааперацыi з кiтайскiм партнёрам. Як тлумачаць на прадпрыемстве, у Кiтаi добра развiты рынак камплектавых частак, якiх няма ў абутковай прамысловасцi Беларусi — скуртавару, фурнiтуры i iнш. Да ўсяго там больш танная працоўная сiла. Аб’ём першай партыi сумесна пашытага абутку склаў каля 10 тыс. пар жаночага i мужчынскага абутку. Мост праз Нёман памiж мужчынскiм Свята-Елiсееўскiм Лаўрышаўскiм манастыром i вёскай Гнесiчы Навагрудскага раёна пабудавалi беларускiя выратавальнiкi. Учора адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. У Харкаве ў ходзе дзёрзкага рабавання забiтыя тры iнкасатары i паранена выпадковая прахожая. Напад на iнкасатараў адбыўся ўвечары, калi тыя выходзiлi з аднаго з аддзяленняў Ашчадбанка. Злачынцы вялi стральбу з аўтаматычнай зброi. Скрадзена каля 30 тыс. грыўняў, што эквiвалентна $37,5 тыс. 38-гадовая жыхарка Японii Такае Гасэ загiнула падчас гульнi ў гольф. Пад жанчынай правалiлася зямля, i яна звалiлася ў 5-метровую ямку, што ўтварылася з-за раставання снегу. Палiцэйскiя лiчаць, што яна ўтапiлася ў вялiзнай лужыне, што ўтварылася на дне ямкi. У гольф яна гуляла са сваiм мужам i двума дзецьмi на востраве Хакайда. Трагедыя адбылася на вачах 10-гадовага сына. Калi жанчыну дасталi, яна была ўжо нежывая. ПОЎНЫ АБЗАЦ
nЖонка ўкраiнскага кiраўнiка МУС па некалькi разоў на тыдзень парушае правiлы дарожнага руху. У гэтым прызнаўся сам мiнiстр унутраных спраў Украiны Юрый Луцэнка на прэс-канферэнцыi. Кiраўнiк ведамства запэўнiў, што спраўна аплачвае штрафы па ўсiх квiтках, што прыходзяць за парушэнне ПДР яго жонкай. "У мяне такое ўражанне, што жонка вырашыла выратаваць Украiну ад дэфолту — я кожны тыдзень па 4 разы плачу штрафы", адзначыў мiнiстр. Ва Украiне з леташняга лiстапада сталi значна больш жорсткiмi пакараннi за парушэнне ПДР — у шмат разоў павялiчаны штрафы, што дазваляе даiшнiкам рапартаваць аб iстотных паступленнях у дзяржаўную скарбонку за кошт парушальнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
nЖонка ўкраiнскага кiраўнiка МУС па некалькi разоў на тыдзень парушае правiлы дарожнага руху. У гэтым прызнаўся сам мiнiстр унутраных спраў Украiны Юр |
|