21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Светлагорску ў чаканні кіраўніка краіны замуравалі прыбіральню

26.08.2009 15:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 апреля 2009 Общество
Арсень Даніловіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі

7 красавіка Светлагорскае кіраўніцтва чакае кіраўніка краіны. У горадзе апошнімі днямі бялілі бардзюры і дрэвы, латалі ямы на дарогах і вырашалі праблему непрыемных пахаў на прадпрыемстве “Хімвалакно”.

Для аварыйнага рамонту дарог прывялі тэхніку нават з Гомеля. Аб якасці рамонту можна будзе меркаваць праз месяц-два, а пакуль ідылія “чысціні і парадку” заканчваецца там, куды не дасягне позірк Лукашэнкі. Зялёныя масівы горада засмечаныя, у некаторых дварах - горы смецця ля кантэйнераў.

Чакаецца, што беларускі кіраўнік наведае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно” і адно з сельгаспрадпрыемстваў. Як кажуць работнікі “Хімвалакна”, у сценах некаторых цэхоў прасеклі адмысловыя “праходы для Лукашэнкі”: каб яму не хадзіць звілістым шляхам. Начальства доўга ламала галаву над тым, што рабіць з прыбіральняй, ад якой ў адным з цэхоў непрыемны пах. Нарэшцэ вырашылі на час прыезду Лукашэнкі прыбіральню замураваць.

Аб адным з мінулых прыездаў Лукашэнкі ў Светлагорск успамінае Мікалай Паседзька, былы рэдактар тутэйшай газеты “Ранак-плюс”:

- У месцы, дзе адбывалася “размова прэзідэнта з народам”, прасунуўся да яго Уладзімір Кохна, тагачасны рэдактар мясцовай тэлевізіі “Ранак”, і аператар Вадзім Вежнавец з камерай. І кажуць: “Незалежнае тэлебачанне “Ранак”. Лукашэнка тут жа паварочваецца да А. Якабсона, старшыні аблвыканкама: “Гэта што яшчэ за незалежнае тэлебачанне ў цябе тут!?” Якабсон яму - не хвалюйцеся, маўляў, Аляксандр Рыгоравіч, гэта гарадская тэлестудыя, усё пад кантролем. Лукашэнка: “Так бы і сказалі, а то што яшчэ за незалежнае”…

Упершыню паездку ў Светлагорск Лукашэнка рабіў, з’яўляючыся кандыдатам на першых прэзідэнцкіх выбарах. Распавядае адзін з тутэйшых жыхароў, які быў на той агітацыйнай сустрэчы: - Пайшоў я туды пасля працы, а ў руках у мяне пакет быў. У фае падыходзіць маёр міліцыі, хапае за пакет і кажа: “З ім нельга!” Той маёр так і трымаў мой пакунак у руках, пакуль я там быў. Аляксандр Якабсон сядзеў у прэзідыуме, а Лукашэнка, выступаючы, называў яго “Сашам”. Так і казаў: “Вось мы з Сашам… ” Як бы ў сябры набіваўся.

Здымак з блога "Дзівацтва"

РэгіёныBY

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 апреля 2009 Общество Арсень Даніловіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі 7 красавіка Светлагорскае кіраўніцтва чакае кіраўніка краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика