На беларуска-расійскай мяжы пабудуюць гатэлі і рэстараны
7 апреля 2009 Экономика и бизнес
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Кіраўнік Беларусі пасля гутаркі са старшынём Камітэту дзяржкантролю даручыў Савету міністраў распрацаваць праекты абсталявання пунктаў пропуску на беларуска-расійскай мяжы. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, усходняя мяжа нашай дзяржавы мусіць адпавядаць міжнародным стандартам. Як расказаў Еўрарадыё прэс-сакратар КДК Кірыл Данілаў, гэта значыць, што на мяжы пабудуюць гатэлі, рэстараны ды паставяць абменнікі валют. Кірыл Данілаў: “Гаворка ідзе пра недахопы інфраструктуры на пунктах пропуску на беларуска-расійскай мяжы. То бок, недахопах у развіцці памежнага сэрвісу. І сутнасць гэтага тыповага праекту заключаецца ў тым, каб прадугледзець нармальныя ўмовы для сервісу, нармальныя ўмовы для адпачынку. Гэта значыць, пабудова пунктаў харчавання, абмену валют, нейкіх гасцінічных комплексаў”. Па словах спадара Данілава, ніякага пашпартнага кантролю на беларуска-расійскай мяжы не прадугледжваецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 апреля 2009 Экономика и бизнес Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Кіраўнік Беларусі пасля гутаркі са старшынём Камітэту дзяржкантролю даручыў Савету міністраў распрацаваць праекты абсталявання пунктаў пропуску на беларуска-расійскай мяжы.Па словах Аляксандра Лукашэнкі, усходняя мяжа нашай дзяржавы... |
|