21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сезон палявання

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сезон палявання

Фiльм "Іронiя лёсу, або З лёгкай парай" запiсаны ў мяне на DVD-дыску. Але дыск ляжыць i пакрываецца пылам. Таму што фiльм я люблю глядзець 31 снежня — разам з усёй краiнай. Нягледзячы на тое, што рабiць гэта памiж наразаннем салаты алiўе i гатаваннем мяса "па-французску" не зусiм зручна.

Зыходзячы з такiх жа калектывiсцкiх памкненняў, я перыядычна вячэраю ў невялiкiх кавярнях. "Вячэраю" — моцна сказана. Проста бяру шклянку соку цi кубак кавы, бутэрброд i марожанае, саджуся за столiк i павольна, расцягваючы задавальненне, усё гэта з’ядаю. Задавальненне я атрымлiваю не ад працэсу паглынання ежы, а ад далучэння да калектыўнага настрою — людзi навокал адпачываюць, радуюцца гэтаму i, як вынiк, выпраменьваюць станоўчую энергiю... Можна, безумоўна, паехаць дадому, дастаць усё тое ж самае з халадзiльнiка, нарэзаць i паставiць на стол... Але задавальнення ад гэтага я не атрымаю дакладна.

У мяне ёсць любiмая кавярня — яна размешчана ў бойкiм, шматлюдным месцы, але свабодны столiк я знаходжу там заўсёды, у якi час нi зайшла б. Як, напрыклад, сёння...

— Што вы робiце тут у гэты час сутак?

Паколькi за суседнiмi столiкамi ўсе сядзяць парамi або кампанiямi, то пытанне мужчыны, якi трымае бутэльку вiна ў адной руцэ i два пустыя келiхi ў другой, мае непасрэднае дачыненне да мяне.

— Што вы тут робiце? — перапытвае ён.

— Я тут... адпачываю ад мужчын.

— Дзiўнае месца вы выбралi, каб ад iх адпачыць. А я, наадварот, шукаю сабе жанчыну. Не падумайце, не выпадковую. А тую, з якой можна будзе разам iсцi па жыццi... ну хаця б гады тры. Спадзявацца на большае — глупства. Безумоўна, шанцаў знайсцi сур’ёзныя адносiны ў гэтай кавярнi значна менш, чым, скажам, у фiтнес-клубе цi нават у звычайнай краме. Мы, мужчыны, успрымаем усё, што адбываецца тут, як банальны флiрт, якi толькi ў выглядзе выключэння можа стаць чымсьцi трывалым... А вы ў кiно выпадкова не здымалiся?

— Выпадкова здымалася...

— ...I? Ваша iмя?

— Барбара.

— А прозвiшча?

— Брыльска...

— Вы хочаце мяне "прадынамiць"? — нарэшце здагадваецца ён. — А дарэмна. Я мог бы вас многаму навучыць. Вось, як думаеце, чым сапраўдны мужчына адрознiваецца ад... звычайнага, сярэднестатыстычнага? Я вам сам скажу: сапраўдны мужчына не толькi з лёгкасцю адкаркоўвае бутэльку з шампанскiм, але i адкрывае свой кашалёк, калi гэтага патрабуе момант... Праўда, такiя якасцi, увасобленыя ў адным мужчыну, часта ператвараюць яго ў "дрэннага хлопчыка" — з пункту гледжання агульнапрынятых нормаў. Але толькi не з пункту гледжання жанчын! Прызнайцеся, вам жа падабаюцца "дрэнныя хлопчыкi"? I яны прыцягваюць вас больш, чым "узорныя", цi не так?

Што яму ўвогуле ад мяне трэба? На шукальнiка прыгод не падобны — узрост крыху не той. Хаця... Як паказвае жыццё, мужчынам хочацца прыгод у любым узросце. Праўда, з цягам часу яны ўзнiмаюць планку патрабаванняў да якасцi апошнiх.

— Калi вы хочаце спакусiць менавiта "дрэннага хлопчыка", то самае галоўнае тут — ваша знешнасць, — працягвае мой "вiзавi". — Мужчыны — прымiтыўныя стварэннi, якiя ўспрымаюць жанчын выключна вiзуальна. Прывабны знешнi выгляд — вось што прыцягвае нас у першую чаргу. Але! Гэта зусiм не азначае, што мы глядзiм на вас як на неадушаўлёныя прадметы. Калi мы сустракаем вас упершыню — на вулiцы цi хоць бы ў гэтай кавярнi — мы спачатку вывучаем "мову" вашых жэстаў, рухаў, ваша адзенне, паводзiны, узрост... Словам, аналiзуем, што за жанчына перад намi, робiм, так бы мовiць, першыя "накiды". Потым адносiм вас да пэўнага тыпу, для кожнага з якiх iснуе свая стратэгiя. I — паляванне пачалося. Спачатку мы паклапоцiмся аб тым, каб вы адчувалi сябе ў небяспецы. Прафесiйны "паляўнiчы" пачне размову так, быццам ведае вас усё жыццё. (Пазней вы нават не зможаце ўзгадаць фразу, з якой "завязалася" знаёмства). Мужчыны ўмеюць рабiць гэта проста цудоўна — каб у выпадку, калi вы яўна не ў гумары, спакойна рэцiравацца, не страцiўшы пры гэтым пачуцця годнасцi. Але спачатку мы пастараемся зрабiць усё магчымае, каб з намi вам было ўтульна i не хацелася нас праганяць. А для гэтага пусцiм у ход гумар i спачуванне... Вам жа падабаецца, калi мужчына вам спачувае?

— Ну, дапусцiм... I што далей?

— А далей... пастка закрываецца. Вы ў нас на кручку... Нiчога дрэннага ў гэтым, заўважце, няма, таму што зацiкаўленасць на першым этапе ўзаемная. Але... Мы — паляўнiчыя, вы — ахвяры. I ваша задача — зрабiць усё магчымае, каб такое становiшча захоўвалася доўга... Дазвольце, я налью вам вiна?

— Вырашылi праверыць сваю стратэгiю на практыцы? — усмiхаюся я, спакойна гледзячы ў вочы нечаканаму суразмоўнiку i павольна дажоўваючы свой бутэрброд. — Налiвайце.

— Мне не трэба правяраць на практыцы тое, што ляжыць на паверхнi. Мужчына i жанчына — гэта вечны бой. Толькi так можна падаграваць адносiны, не даваць iм згаснуць... Тут няма дробязяў нi ў чым — пачынаючы з адзення i заканчваючы ўнутраным зместам... Ну напрыклад, я нiколi не мог зразумець, навошта жанчыны, збiраючыся на спатканне, iмкнуцца апранацца дорага, чапляюць на сябе разнастайныя залатыя ўпрыгажэннi, пярсцёнкi, усе гэтыя футры i гэтак далей... Нам, мужчынам, у жаночым адзеннi падабаецца адчуванне нейкай несур’ёзнасцi, легкадумнасцi. Спачатку павiнна быць сэксуальна, а потым ужо дорага i шыкоўна. Кофтачка на памер меншая, апранутая вамi на спатканне, давядзе нас да вар’яцтва хутчэй, чым купленая ў буцiку шыкоўная сукенка з усялякiмi "прыбамбасамi". На сукенку мы, безумоўна, звернем увагу, але толькi для таго, каб падлiчыць, у колькi зарплат гэта можа нам "вылiцца"...

Я хуценька ацэньваю свой "прыкiд" — свiтэр i джынсы — яго вачамi. Свiтэр дакладна па памеры, нiяк не меншы. Затое джынсы "ў аблiпку". М-м-м... Цягне дзесьцi на "тройку"... Па пяцiбальнай шкале... Аднак перасаджвацца за iншы столiк мне ўжо не хочацца.

— Навошта вы мне гэта расказваеце? Выдаяце, можна сказаць, усе мужчынскiя сакрэты?

— Мне спадабалася, што вы ўмееце глядзець мужчыну ў вочы. Рабiце так заўсёды. Глядзiце яму ў вочы. Нiякага пошлага ўзмахвання вейкамi цi агрэсiўнага "бурэння". Глядзiце мякка i спакойна, з пачуццём уласнай годнасцi. Ён павiнен адчуць, што вы сябе любiце.

— Вы сказалi "сябе"?

— Менавiта сябе! Яго ж вы практычна яшчэ не ведаеце. Ды нават калi i ведаеце... Усё адно нiколi не забывайце пра сябе. Ёсць такi закон: калi ты сябе любiш, я цябе таксама палюблю. Адносiны двух людзей, кожны з якiх любiць сябе незалежна ад iншага, нашмат больш трывалыя, чым у тых, хто адно ад аднаго залежыць. Калi мужчына сустракае жанчыну, якой добра не толькi з iм, але i без яго, яму робiцца цiкава... Мы заўсёды ацэнiм тую, якая лiчыць, што правесцi вечар адной нашмат лепш, чым правесцi яго хоць з якiм-небудзь мужчынам. Недарэчна трацiць час на бесперспектыўныя адносiны... А калi вы гэтага не разумееце i пачынаеце чапляцца за саломiнку, мы перастаём разумець вас... Мужчына нiколi не павiнен адчуваць сябе занадта ўпэўнена. Калi яго цiкавасць пагражае знiкнуць, лепш праявiць рашучасць i першай адмовіцца ад сустрэчы. I ўвогуле, не трэба баяцца часцей пакiдаць яго ў стане нявызначанасцi i гаварыць яму "да пабачэння" — нават калi ён просiць застацца.

— Вас часта расчароўвалi, напэўна?

— Часцей, чым хацелася б. Прычым кожная наступная жанчына наступала на "граблi" папярэдняй... Таму я i адзiн. Таму i прыйшоў сюды. I падсеў да вас.

— А сэкс i iнтэлект — сумяшчальныя рэчы?

— Не проста сумяшчальныя, яны ўзаемазалежныя. Iнтэлект — гэта тое, з дапамогай чаго вы можаце падтрымлiваць цiкавасць вашага партнёра дастаткова доўга... Нават даўжэй, чым будзе iснаваць каханне. Да таго ж, у разумнай жанчыны заўсёды цудоўнае пачуццё гумару. Нават падчас сур’ёзнай размовы яна здольная ўставiць двухсэнсоўную заўвагу цi жарт — i ўсё, мурашкi пабеглi ў цябе па спiне.

...Мы дапiлi налiтае ў келiхi вiно. Я паднялася з-за стала. У яго вачах застыла пытанне.

— Разумная жанчына заўсёды дзякуе за прыемны вечар i нiколi не дае абяцання патэлефанаваць, калi не збiраецца гэта рабiць, — сказала я.

Ён засмяяўся. Здаецца, мы развiталiся сябрамi. Так i не паспеўшы пазнаёмiцца...

Наталля УЛАДЗIМIРАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiльм "Іронiя лёсу, або З лёгкай парай" запiсаны ў мяне на DVD-дыску. Але дыск ляжыць i пакрываецца пылам. Таму што фiльм я люблю глядзець 3
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика