21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыхар Дзяржынска робiць гадзiннiкi цалкам з драўляных дэталяў

26.08.2009 15:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 апреля 2009 Калейдоскоп
Аляксандра МЯСНIКОВА, Рэспубліка Гадзiннiк, зроблены Андрэем МАРТЫНЮКОМЦi часта вы бачылi гадзiннiкi без металiчных дэталяў? А грамафон, у якога нават iгла драўляная, але на iм можна слухаць старыя пласцiнкi? А што наконт драўлянага куфра з кодавым замком i драўлянымi ключамi? Усё гэта можна ўбачыць у Андрэя Мартынюка, драўляных спраў майстра з Дзяржынска.

У дзяцiнстве яго кумiрам быў Рахметаў. Любiмы герой прыдумваў для сябе цяжкiя выпрабаваннi, а малы Андрэй думаў, што мужчына павiнен умець рабiць усё. Так узяўся за кулiнарную кнiгу (наўрад цi i зараз на ўсёй Дзяржыншчыне нехта лепей гатуе манты), пасля навучыўся шыць i вязаць. Шыў шыкоўныя модныя штаны клёш а-ля Бiтлы i кашулi, якiя нельга было знайсцi ў савецкiх крамах.

У часы перабудовы Андрэю, сувязiсту па адукацыi, выпала нагода ўзгадаць дзiцячае захапленне разьбой па дрэве. Доўга працаваў у кааператыве, рабiў iнтэр’еры для сталовых, гасцiнiц, прыватных дамоў. З тых часоў i загарэўся iдэяй стварыць драўляны гадзiннiк без металiчных дэталяў.

— Думка пра гадзiннiкi нара­дзiлася даўно, калi я яшчэ класе ў чацвёртым вучыўся, — усмiхаю­чыся, узгадвае Андрэй. — Мне тады бацька прывёз дыяфiльм пра Кулi­бiна. Там быў кадр з падрабязна паказаным гадзiннiкавым механiз­мам. Забыць яго я ўжо не змог.

Дома ў яго на сцяне цiкае самы першы драўляны гадзiн­нiк. Зараз iх ужо дзевяць: адлiчваюць час у Расii, Польшчы, Славакii, ва Украiне. I двух аднолькавых сярод iх няма: адны з кiтайскiм цыферблатам i верхам у стылi кiтайскага домiка, другiя — беларускiя, з верхам у выглядзе купала хрысцiян­скага храма, трэцiя нагадваюць пра Рым. Пачыналася ўсё з насценных гадзiннiкаў, зараз Андрэй ужо робiць i настольныя, з бамбукавай пружынай, але i на гэтым не збiраецца спыняцца: хоча, каб разам з боем гадзiннiк рабiў i нейкае дзеянне.

Драўляныя гадзiннiкi — рэдкасць не толькi для Беларусi, але i для ўсяго свету. Кажуць, ёсць адзiн такi майстар у Амерыцы, але той выкарыстоўвае ДСП, спрашчае сабе задачу. Андрэй жа не баiцца складанасцяў, больш таго, сам сабе iх увесь час прыдумляе. Майстар не карыстаецца штучнымi фар­ба­вальнiкамi, а падбiрае пароды дрэва, каб пады­ходзiлi па колеру. Колькасць парод у адным гадзiннiку можа даходзiць да 15.

— На першы гадзiннiк пайшло амаль 3 гады. Прыйшлося вынайсцi некалькi веласiпедаў, пакуль удалося дасягнуць рэзультату, — расказвае Андрэй Мартынюк. — Зараз на адзiн гадзiннiк iдзе пару месяцаў, а пасля яшчэ месяцы тры — на праверку працы механiзма.

Усе недасканаласцi ў гадзiн­нiках Андрэю прыхо­дзiцца знаходзiць i выпраўляць самому, кожная памылка — гузак на ўласнай галаве: параiцца няма з кiм. Вось i праводзiць лiшнiя гадзiны ў майстэрнi, каб усё было дасканала. I майстру не шкада сiлы i часу, каб усё давесцi да ладу. "Тое, што цiкава, не можа надакучыць", — лiчыць Андрэй.

Ёсць у яго i яшчэ адно захапленне, якое з часам не згасае, а мацнее. Гэта музыка. Пра яе Андрэй можа расказваць гадзiнамi, ды i ўявiць яго без уключанай музыкi за працай гэтак жа немагчыма, як без шклянкi моцнай чорнай гарбаты, якую ён п’е пастаянна.

Жонка Андрэя Маргарыта вучыць дзяцей iграць на скрыпцы ў мясцовай школе мастацтваў, iграюць на музычных iнстру­ментах i абодва сыны Мартынюкоў — Саша i Арцём. Прычым на iнстру­ментах, якiя таксама зрабiў Андрэй. Спачатку была электра­гiтара для сына, пасля некалькi электраскрыпак.

— Хочацца, каб блiзкiя людзi iгралi на добрых iнстру­ментах, тым больш калi робяць яны гэта вельмi пра­фесiйна, — тлумачыць Андрэй. — Добры iнстру­мент каштуе вялiкiх грошай, а дзе ж iх узяць? Вось i прыйшлося зрабiць усё самому.

Толькi на словах усё так проста. I гiтара, i скрыпка ўдала атрымалiся не з першага разу i каштавалi Андрэю вялiкiх намаганняў.

— Для чалавека, якi ўмее апрацоўваць дрэва, зрабiць гiтару цi скрыпку як драўляную форму няцяжка, але тут галоўнае — тэмбр, тон iнстру­мента, — разводзiць рукамi майстар.

Зараз на такiх самаробных iнструментах iграе цэлы ансамбль "Пiлiгрымы", прычым гук iдзе праз лямпавыя (Андрэй не прызнае транзiстар­ных) узмац­няль­нiкi, таксама "спрацаваныя" старэйшым Мартынюком. Ансамбль складаецца з вучняў музычнай школы, дзе выкладае Маргарыта, яна ж iм кiруе. Вядома, малодшыя Марты­нюкi таксама актыўна ўдзель­нiчаюць у жыццi калектыву. Таму рэпетыцыi часта пераносяцца са школы дадому.

— Андрэй дачакацца не можа пачатку нашых рэпетыцый i больш за нас перажывае за якасць праграмы, якую мы рыхтуем, — расказвае Маргарыта. — Ён дапамагае нам, як можа, напрыклад, узяў на сябе ўсю гукааператарскую працу.

У праграме "Пiлiгрымаў" — песнi "The Beatles", "Deep Purple", "Rolling Stones" i iншых знакавых для мiнулага стагоддзя гуртоў ды выканаўцаў, музыка, якую так любяць у сям’i Мартынюкоў i якую так рэдка пачуеш зараз па радыё.

Вядома, i гадзiннiкi, i музычныя iнструменты — толькi захапленне Андрэя i нiяк не яго заробак. Больш грошай прыносяць, напрыклад, драўляныя лесвiцы для прыватных дамоў. Але гэта не падстава, каб адмаўляцца ад любiмай справы.

— Мне неверагодна па­шчасцiла з роднымi, — з гонарам кажа Андрэй Мартынюк. — Яны мяне падтрымлiваюць, падбадзёрваюць, разумеюць маю апантанасць i нiколi не папракаюць, калi мае вырабы доўга не прадаюцца. Без iх у мяне нiчога не атрымалася б.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 апреля 2009 Калейдоскоп Аляксандра МЯСНIКОВА, Рэспубліка Гадзiннiк, зроблены Андрэем МАРТЫНЮКОМЦi часта вы бачылi гадзiннiкi без металiчных дэталяў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика