21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Без экзаменаў на профiльныя спецыяльнасцi ў ВНУ Беларусi сёлета будуць залiчаныя 389 пераможцаў рэспублiканскай алiмпiяды, паведамiў учора на прэс-канферэнцыi наммiнiстра адукацыi краiны К. Фарыно.

У Беларусi штогод адзiн-два чалавекi мяняюць свой пол, расказаў БелТА ўрач-хiрург Рэспублiканскага цэнтра пластычнай i рэканструкцыйнай мiкрахiрургii Алег Стасевiч. У Касцюковiчах мiлiцыя затрымала раней судзiмага мясцовага жыхара, якi падазраецца ў рабаўнiцтве ў дачыненнi да пенсiянеркi. 26-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар разам са сваiм знаёмым зайшоў у дом 80-гадовай пенсiянеркi i пад пагрозай нажа скраў у яе кашалёк, у якiм знаходзiлася Br60 тысяч. Пасля гэтага зламыснiк знiк, а яго прыяцель застаўся ў доме i стаў чакаць прыбыцця мiлiцыi, якую выклiкала пацярпелая. Узбуджана крымiнальная справа.

Артснарады часоў апошняй вайны ўчора ранiцай былi выяўлены на прыватным падворку ў Магiлёве. Падчас капання катлавана пад фундамент гаспадар домаўладання па вулiцы Тасава на глыбiнi каля 1 м выявiў скрыню з боепрыпасамi. Ён адразу звярнуўся ў МНС. Сапёры, што прыехалi на месца, выявiлi, што ў скрынi знаходзiлася шэсць 76 мм снарадаў. Небяспечная знаходка знiшчаная на палiгоне.

Галоўная славутасць Парыжа, Эйфелева вежа, зачынiлася для наведвальнiкаў з-за забастоўкi яе работнiкаў. Удзельнiкi акцыi пратэсту не пускаюць на вежу турыстаў, узамен раздаюць iм улёткi, у якiх тлумачаць прычыны адмовы працаваць. Яны патрабуюць прадаставiць больш камфортныя ўмовы для наведвальнiкаў, надаць больш увагi бяспецы турыстаў i супрацоўнiкаў. Акрамя гэтага, працаўнiкi патрабуюць гарантый таго, што нiхто з iх не трапiць пад скарачэнне.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

Выратавальны верталёт быў накiраваны ў лес, адкуль былi чутныя рыданнi i ўсхлiпы. Тэлефон службы выратавання набрала жыхарка аднаго з дамоў, што прылягаў да ляснога масiву горада Элмштайн, што ў Заходняй Германii. У лесе нехта стагнаў i ўсхлiпваў. Жанчына вырашыла, што ў лесе кагосьцi падвяргаюць катаванням. Не менш азадачаная была i "ахвяра", калi яго аўтамабiль акружыла палiцыя i прапанавала здацца. Чалавек расказаў палiцэйскiм, што ён адправiўся ў лес, каб спакойна адпачыць, захапiўшы з сабою новую кнiгу, якая была настолькi вясёлай, што ён пачаў рагатаць ва ўвесь голас, ведаючы, што побач нiкога няма. Пасмяялiся i палiцэйскiя : "Мы разумеем, што ўсе лiчаць немца, якi бесклапотна смяецца, чымсьцi незвычайным, мы ўпэўненыя, што так думала i жанчына, якая пазванiла".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выратавальны верталёт быў накiраваны ў лес, адкуль былi чутныя рыданнi i ўсхлiпы. Тэлефон службы выратавання набрала жыхарка аднаго з дамоў, што прыля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика