П’яны беларус зваліўся з галоўнай славутасьці Базэлю
13 апреля 2009 Общество
Радыё Свабода Базэльская паліцыя распачала крымінальную справу з факту няшчаснага выпадку, які здарыўся з 17-гадовым беларусам. Паліцыянты шукаюць сьведкаў. Здарэньне адбылося на тэрасе Пфальц Базэльскага катэдральнага сабору. Гэта галоўная славутасьць гораду, якая знаходзіцца высока над ракой Рэйн. Шматлікія турысты прыходзяць туды, каб убачыць панараму старажытнага гораду, плынь Рэйну, месца, дзе сыходзяцца тры краіны — Швайцарыя, Нямеччына, Францыя. Тых, хто баіцца вышыні, загадзя папярэджваюць, каб не падыходзілі блізка да парапэту. Паведамляецца, што малады беларус з эмігранцкай сям’і апынуўся на тэрасе ў нецьвярозым стане, у кампаніі гэткіх жа п’яных падлеткаў. Неўзабаве яны пачалі рабіць гімнастычныя практыкаваньні на парапэце, і хлопец зваліўся ўніз. Сябры не адразу заўважылі, што яго няма. Швайцарскім выратавальнікам у складаных умовах і з дапамогай адмысловых прыстасаваньняў удалося дастаць пацярпелага з глыбіні, рэанімаваць яго, а потым чоўнам адвезьці ў найбліжэйшы шпіталь. Мэдыкі ацэньваюць стан юнака як надзвычай цяжкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 апреля 2009 Общество Радыё Свабода Базэльская паліцыя распачала крымінальную справу з факту няшчаснага выпадку, які здарыўся з 17-гадовым беларусам.
|
|