Як падсiлкаваць валасы вiтамiнамi?
Як падсiлкаваць валасы вiтамiнамi?
Ёсць пытанне
Падкажыце, калi ласка, якiя вiтамiны цi полiвiтамiнныя комплексы трэба прымаць, каб спынiць выпадзенне валасоў? Цi праўда, што прымяненне процiзачаткавых прэпаратаў павышае патрэбы арганiзма ў вiтамiнах? I што, цiкава, крыецца за тэрмiнам "комплексы чацвёртага пакалення"? Г. Фарыно, Уздзенскi раён. Уздзенскi раён.Тэрмiн "пакаленне вiтамiназмяшчальных прэпаратаў" дазваляе больш дакладна размеркаваць складанакампанентныя прэпараты па групах, у залежнасцi ад утрымання ў iх тых цi iншых iнгрэдыентаў. Усяго iснуе чатыры пакаленнi вiтамiназмяшчальных прэпаратаў. Першае пакаленне — гэта монавiтамiны (напрыклад, аскарбiнавая кiслата), другое — полiвiтамiнныя комплексы (спалучэнне некалькiх вiтамiнаў), трэцяе — комплексы, якiя ўтрымлiваюць вiтамiны, макра- i мiкраэлементы. I апошняе пакаленне — гэта комплексы, у якiя ўваходзяць вiтамiны, мiнеральныя кампаненты, вiтамiнападобныя спалучэннi, экстракты раслiн, амiнакiслоты, гiдралiзаты бялкоў, нуклеiнавыя кiслоты i г.д. У Беларусi комплексы чацвёртага пакалення пастаўляе ў аптэкi навукова-вытворчае ЗАТ "Малкут": гэта "Вiтус. Здаровыя вочы", "Вiтус з L-карнiцiнам", "Вiтус. Iнтэлект", "Карвiтус", "Вiтус лайт", "Вiтус.Энергiя", "Вiтус. Кальцый 500". Размова iдзе пра спецыялiзаваныя вiтамiнна-мiнеральныя комплексы накiраванага ўздзеяння, якiя прызначаны для папярэджвання негатыўных наступстваў ад стрэсаў, празмернай разумовай i фiзiчнай нагрузкi, дыябету, спецыяльныя комплексы для вачэй, зубоў, сэрца, касцей, а таксама для людзей, якiя займаюцца спортам. Цяпер па сутнасцi першай часткi пытання. Выпадзенне валасоў (алапецыя) можа быць абумоўлена дзвюма прычынамi: гарманальнымi парушэннямi (у гэтым выпадку абавязкова трэба пракансультавацца ў спецыялiстаў) або негатыўным уздзеяннем шэрагу фактараў, да якiх адносяцца стрэсы, дэфiцыт вiтамiнаў i мiнералаў, перанесеныя iнфекцыйныя захворваннi, незбалансаванае харчаванне, хуткая страта вагi, пашкоджанне валасоў афарбоўваннем цi хiмiчнай завiўкай i г.д. Падчас стрэсу i iнфекцыйных захворванняў арганiзм пераразмяркоўвае свае рэсурсы для падтрымання жыццёва важных органаў, сэрца, лёгкiх i г.д, а валасы пазбаўляюцца неабходнай падтрымкi. У вынiку парушаецца сiлкаванне валасяных фалiкулаў, што прыводзiць да пагаршэння стану валасоў i iх выпадзення. Незбалансаванае харчаванне, а таксама занадта строгiя дыеты могуць прыводзiць да дэфiцыту вiтамiнаў А, С, В5, В6, РР, бiяцiну, мiнеральных рэчываў i мiкранутрыентаў (Fе, Zn, Са, Mg), неабходных для здаровага росту валасоў. У прыватнасцi, вiтамiн В5 спрыяе аднаўленню структуры валасоў, а бiяцiн карэктуе функцыю сальных залозаў, умацоўвае валасы, спрыяе iх росту. Недаатрымлiваючы пажыўныя рэчывы, валасяныя фалiкулы слабеюць i заўчасна гiнуць. Усе пералiчаныя вышэй вiтамiны i мiнералы ўтрымлiваюцца ў айчынных вiтамiннамiнеральных комплексах "Вiтус М", "Гравiтус", "Вiтус Кальцый 500". Прыём згаданых комплексаў неабходна спалучаць з прымяненнем эфектыўнай лячэбнай касметыкi, масажам, збалансаваным харчаваннем i ўменнем кантраляваць стрэсавыя сiтуацыi. Галоўнае пры лячэннi — гэта сiстэматычнасць i тады вынiк будзе выражаным i доўгачасовым. Нашу чытачку цiкавiла таксама, як уплываюць на забяспечанасць арганiзма вiтамiнамi процiзачаткавыя сродкi. Вядома, што эстрагены, якiя ўтрымлiваюцца ў процiзачаткавых прэпаратах, могуць парушаць абмен i выкарыстанне арганiзмам шэрагу вiтамiнаў, асаблiва вiтамiну В6 i фолiевай кiслаты. З улiкам гэтага, жанчынам пажадана дадаткова спажываць вышэйзгаданыя вiтамiны, асаблiва калi эстрагеназмяшчальныя прэпараты прымяняюцца ў вялiкiх дозах для папярэджвання цяжарнасцi цi для прафiлактыкi астэапарозу падчас клiмактэрычнага i постклiмактэрычнага перыядаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падкажыце, калi ласка, якiя вiтамiны цi полiвiтамiнныя комплексы трэба прымаць, каб спынiць выпадзенне валасоў? Цi праўда, што прымяненне процiзачатка
|
|