21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экскурсія ў планетарый небяспечная?

26.08.2009 15:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 апреля 2009 Общество
Вольга ПРУДНІКАВА, Народная воля У інтэрнеце з’явіліся паведамленні, што Мінскі планетарый бліжэйшым часам можа зачыніцца на рэканструкцыю. Маўляў, будынак планетарыя знаходзіцца ў такім аварыйным стане, што яго далейшая эксплуатацыя немагчыма.
 
“Народная Воля” вырашыла разабрацца ў сітуацыі і адправілася да загадчыка планетарыя Мінскага палаца дзяцей і моладзі Аляксандра МІКУЛІЧА. Планетарый не рамантаваўся з 1965 года.

“Сапраўды, праходзіла інфармацыя аб тым, што не сёння, дык заўтра мы зачынімся, — распавёў Аляксандр Мікуліч “Народнай Волі”. — Аднак гэтая інфармацыя не зусім карэктная. Хоць рамонт планетарыю і неабходны, ён працягвае актыўна працаваць і бліжэйшым часам развітвацца са сваімі наведвальнікамі не збіраецца. Праца ў нас ідзе поўным ходам: дзейнічаюць астранамічныя гурткі і клубы, чытаюцца лекцыі, прымаюцца наведвальнікі, у тым ліку з рэгіёнаў Беларусі, а таксама замежныя госці”.

Сёння вядзецца падрыхтоўка да абследавання будынка і стварэння праекту рэканструкцыі.

“Узнікла замінка з-за таго, што згубілася дакументацыя па планетарыі, — растлумачыў Мікуліч. — Таму зараз мы шукаем арганізацыю, якая змагла б бесперашкодна ажыццявіць абследаванне будынка. Ужо пасля гэтага можна гаварыць аб праекце рэканструкцыі”.

Абнаўленне неабходна не толькі самому будынку планетарыя, але і яго тэхнічнаму абсталяванню.

“Тэхнічна планетарый састарэў, — прызнаўся Мікуліч. — Вядома, для сваіх лекцый мы ўкараняем камп’ютэрныя тэхналогіі і праграмныя метады. Але неабходна і новае абсталяванне, якое дазволіла б рабіць праекцыю зорак у больш рэалістычным выглядзе — як гэта ўжо даўно робіцца ў вядучых планетарыях свету”.

ААН абвясціла 2009 год Міжнародным годам астраноміі. Загадчык Мінскага планетарыя лічыць, што гэта — добрая падстава ўспомніць яшчэ і аб абсерваторыі, якая не працуе ўжо 11 гадоў.

“Гэта адзіная публічная абсерваторыі ў Беларусі, дзе можна было паглядзець на зоркі і планеты ў добры тэлескоп, — распавёў Аляксандр Мікуліч. — Сёлета мы плануем правесці шэраг мерапрыемстваў для аднаўлення будынка абсерваторыі. А вось абсерваторскі тэлескоп мы ўжо амаль аднавілі самастойна. Але каб з яго дапамогай глядзець на начное неба, патрэбны працуючыя створкі вежы абсерваторыі. Пакуль яны не расчыняюцца. Таксама ў будынку патрабуецца замяніць лесвіцу і зрабіць касметычны рамонт”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 апреля 2009 Общество Вольга ПРУДНІКАВА, Народная воля У інтэрнеце з’явіліся паведамленні, што Мінскі планетарый бліжэйшым часам можа зачыніцца на рэканструкцыю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика