Прэзідэнт Беларусi накiраваў у парламент законапраект па гуманiзацыi крымiнальнага i адмiнiстрацыйна
Прэзідэнт Беларусi накiраваў у парламент законапраект па гуманiзацыi крымiнальнага i адмiнiстрацыйнага права
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў для разгляду ў парламент законапраект "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi". Мэта законапраекта — удасканаленне крымiнальнага i адмiнiстрацыйнага заканадаўства з улiкам яго далейшай гуманiзацыi, практыкi прымянення Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Праектам закона, у прыватнасцi, прадугледжваецца дэкрымiналiзацыя асобных злачынстваў. Так, крымiнальная адказнасць за ўхiленне ад выплаты сум падаткаў, збораў надыдзе ў выпадку, калi памер прычыненага ўрону перасягне 1 тыс. базавых велiчынь. Цяпер гэты парог складае 250 базавых велiчынь. Адпаведна асаблiва буйным будзе лiчыцца ўрон у памеры 2,5 тыс. базавых велiчынь (цяпер 1 тыс. базавых велiчынь). Аналагiчны падыход прапануецца замацаваць i адносна незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Ухiленне ад выплаты падаткаў i незаконная прадпрымальнiцкая дзейнасць, якiя нанеслi ўрон у меншым памеры, прывядуць да адмiнiстрацыйнай адказнасцi (напрыклад, да штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў памеры 20 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, а за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць — да 200 базавых велiчынь з канфiскацыяй даходу, атрыманага ў вынiку такой дзейнасцi, або без канфiскацыi цi да пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю). Пры гэтым законапраектам прадугледжваецца ўстанаўленне крымiнальнай адказнасцi за паўторнае злачынства ў выглядзе кiравання транспартным сродкам у стане ап’янення. Такое злачынства караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам у памеры ад 300 да 1 тыс. базавых велiчынь або пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады цi займацца пэўнай дзейнасцю. Цяпер за гэта дзеянне прадугледжана толькi адмiнiстрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 15 да 45 базавых велiчынь або адмiнiстрацыйнага арышту да 15 сутак. Такiя меры адказнасцi не адыгрываюць ролю належнага стрымальнага фактару, якi папярэджвае правапарушальнiка ад паўторнага ўчынення названага вiду злачынства. У адрозненне ад дзеючых палажэнняў прадугледжваецца магчымасць у выпадку прызнання фiзiчнай асобай сябе вiнаватай i выказваннi ёю згоды на прымяненне да яе адмiнiстрацыйнага спагнання не складаць пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi, а адразу накласцi адмiнiстрацыйнае спагнанне i тады, калi ў санкцыi адпаведнага артыкула Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях змяшчаюцца таксама такiя вiды адмiнiстрацыйных спагнанняў, як адмiнiстрацыйны арышт, дэпартацыя або спагнанне кошту прадмета адмiнiстрацыйнага правапарушэння. Таксама прапануецца спрасцiць працэдуру правядзення пасяджэння калегiяльнага органа i судовага пасяджэння i ажыццяўляць iх без вядзення пратакола такога пасяджэння пры разглядзе справы аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi, калi асоба, у адносiнах да якой вядзецца адмiнiстрацыйны працэс, прызнае сваю вiну i не заяўляе аб неабходнасцi даследаваць доказы. У мэтах выключэння лiшняга адмiнiстрацыйнага рэгулявання прадпрымальнiцтва i iншай гаспадарчай дзейнасцi, стымулявання дзелавой актыўнасцi, прывабнасцi для ўнутраных i знешнiх iнвестыцый законапраектам прадугледжваецца выключэнне з Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях шэрагу такiх нормаў аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi, як ажыццяўленне здзелак з каштоўнымi паперамi пры адсутнасцi квалiфiкацыйнага атэстата, незабеспячэнне знаходжання праспекта эмiсii ў месцах продажу каштоўных папер, выступленне паручыцелем або гарантам за кошт страхавых узносаў або страхавых рэзерваў, перавышэнне тэрмiнаў правядзення знешнегандлёвых аперацый, прадастаўленне iмпарцёрам у абслуговы банк недакладнай iнфармацыi i iнш. Пры гэтым выкананне адпаведных забаронаў можа быць забяспечана мерамi дысцыплiнарнага i грамадзянска-прававога ўздзеяння. Разам з тым праектам закона прапануецца ўстанавiць адмiнiстрацыйную адказнасць за шэраг правапарушэнняў, якiя могуць нанесцi шкоду здароўю або маёмасным iнтарэсам насельнiцтва, а менавiта за: вытворчасць i гандлёвы абарот у рэспублiцы дзiцячага харчавання, вырабленага з выкарыстаннем генетычна мадыфiкаваных складальнiкаў (кампанен- таў). Гэта дасць магчымасць не дапусцiць паставак у краiну названай прадукцыi i прадухiлiць выкарыстанне ў яе вытворчасцi сыравiны з генетычна мадыфiкаванымi складальнiкамi (кампанентамi); неiнфармаванне спажыўцоў або прадастаўленне iм недакладнай iнфармацыi аб харчовай сыравiне i харчовых прадуктах, атрыманых з выкарыстаннем генетычна мадыфiкаваных складальнiкаў (кампанентаў) i харчовых дабавак; продаж алкагольных, слабаалкагольных напiткаў або пiва няпоўнагадовым, гандаль названымi напiткамi ў неўстаноўлены час цi ў неўстаноўленых месцах; нямэтавае выкарыстанне або выкарыстанне з парушэннем заканадаўства адлiчэнняў на капiтальны рамонт; нямэтавае выкарыстанне юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў, кватэр, аб’ектаў жыллёвай iнфраструктуры i гаражоў, акумуляваных грашовых сродкаў юрыдычных i фiзiчных асобаў, а таксама акумуляванне грашовых сродкаў юрыдычных i фiзiчных асобаў без адкрыцця спецыяльнага рахунку i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусi накiраваў у парламент законапраект па гуманiзацыi крымiнальнага i адмiнiстрацыйна Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў для разгляду ў парламент законапраект "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Р |
|