21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Курс беларускага рубля да кошыка замежных валют у ІI квартале будзе вагацца ў межах плюс/мінус 1 пра

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс беларускага рубля да кошыка замежных валют у ІI квартале будзе вагацца ў межах плюс/мінус 1 працэнт

Аб гэтым далажыў учора Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.

Аляксандру Лукашэнку было даложана аб выкананнi Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь у студзенi—сакавiку 2009 года i аб рабоце банкаўскай сiстэмы па iх выкананнi па вынiках года. Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб тым, што ў цэлым усе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2009 год выконваюцца ў поўным аб’ёме. Пры гэтым асаблiвая ўвага Нацыянальным банкам удзяляецца паказчыкам, дасягненне якiх неабходна для рэальнага сектара эканомiкi: крэдытаванне, работа плацежнай сiстэмы i стабiльны курс нацыянальнай валюты.

Так, за апошнiя 12 месяцаў (з 1 красавiка 2008 года па 1 красавiка 2009 года) аб’ём выдадзеных банкамi крэдытаў павялiчыўся на 60 працэнтаў. Курс беларускага рубля да кошыка замежных валют утрымлiваецца ў межах 5-працэнтнага калiдора ваганняў, што дапускаюцца на 2009 год. З 2009 года Нацбанк пачаў ажыццяўляць прывязку беларускага рубля да кошыка з трох валют — долара ЗША, еўра, расiйскага рубля. Курс беларускага рубля да кошыка валют склаў Br960 на 1 красавiка, як i на 2 студзеня. Унутры гэтага кошыка на працягу першага квартала адбывалiся ваганнi валют. Так, з пачатку года долар умацоўваўся да еўра да 12 працэнтаў у асобныя перыяды часу, да расiйскага рубля — да 21 працэнта.

Высокiмi тэмпамi ў справаздачным перыядзе развiвалася плацежная сiстэма. За студзень—сакавiк праведзена плацяжоў на суму больш як Br233 трлн, што ў 1,72 раза больш, чым у першым квартале 2008 года. Гэта сведчыць аб высокай актыўнасцi работы беларускiх прадпрыемстваў. Старшыня праўлення Нацбанка запэўнiў кiраўнiка дзяржавы, што i ў другiм квартале ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi будуць выконвацца. Такiмi ж высокiмi тэмпамi будзе iсцi крэдытаванне рэальнага сектара эканомiкi i насельнiцтва, будзе забяспечвацца стабiльны курс нацыянальнай валюты. "Мы плануем, што ў другiм квартале калiдор вагання курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют будзе ўтрымлiвацца ў межах плюс/мiнус 1 працэнт", — сказаў Пётр Пракаповiч.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым далажыў учора Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч. Аляксандру Лукашэнку было дал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика