21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галерэя "Падземка" зачыняецца – крама "Падземка" застаецца

26.08.2009 15:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 апреля 2009 Культура
Наша Ніва Папулярная мастацкая галерэя "Падземка", якая месцілася ў аднаймённай краме на праспекце Незалежнасці, спыняе сваё існаванне. Крама "Падземка", на тэрыторыі якой знаходзілася галерэя, застаецца.

"У працэсе рэарганізацыі прыватнай юрыдычнай асобы, на базе якой з 2004 году ўзнікла і працавала галерэя "Падземка", скасаванае структурнае падраздзеленне, дырэктаркай якога была я,— кажа былая дырэктарка галерэі Валянціна Кісялёва. — Новае кіраўніцтва, праігранараваўшы ўсе папярэднія дамоўленасці, заявіла аб немагчымасці далейшага супрацоўніцтва. Усё здарылася за адзін дзень: гаспадар крамы і памяшкання заявіў, што фармат галерэі яму нецікавы і таму ён яе зачыняе".

"Прычына закрыцця галерэі — яе нерэнтабельнасць, — кажа гаспадар крамы і памяшкання Павал Рысакоў, — Сітуацыя непрыемная як для мяне, так і для Валянціны, але я не бачу перспектывы ў галерэі і выставах на тэрыторыі крамы. Разам з тым, сама крама не зачыняецца — у дадатак, як называлася, так і будзе называцца "Падземкай". І тавар застанецца больш менш той самы — хіба больш не будзе выставаў".

Галерэя "Падземка" ў краме "Падземка" ў апошнія гады ператварылася ў папулярную і запатрабаваную пляцоўку для ладжання шматлікіх выставаў і прэзентацыяў. Не так даўно, напрыклад, у ёй праходзіла аўтарская выстава Адама Глобуса. У самой краме "Падземка" прадаюцца сувеніры, прыкладное мастацтва, дыскі і індыйскія тавары. На базе крамы таксама працуе кнігарня, дзе прадаюцца збольшага беларускія кнігі.

Валянціна Кісялёва дадае, што галерэя "Падземка" будзе існаваць у інтэрнэт-фармаце па адрасах podzemka.org і artpodzemka, а запланаваныя на бліжэйшыя паўгоды культурныя праекты будуць праводіцца на іншых пляцоўках Менска.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 апреля 2009 Культура Наша Ніва Папулярная мастацкая галерэя "Падземка", якая месцілася ў аднаймённай краме на праспекце Незалежнасці, спыняе сваё існаванне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика