Аляксандр Лукашэнка: Асаблівая частка Падатковага кодэкса павiнна быць прынята ў гэтым годзе
Аляксандр Лукашэнка: Асаблівая частка Падатковага кодэкса павiнна быць прынята ў гэтым годзе
Парламентарыi разам з беларускiм урадам павiнны зрабiць усё магчымае, каб у гэтым годзе прыняць Асаблiвую частку Падатковага кодэкса. На гэта звярнуў асаблiвую ўвагу Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 красавiка ў час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiрам Андрэйчанкам. Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Андрэйчанка абмеркавалi пытаннi бягучай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў, а таксама рэалiзацыi ўказа, якi вызначае задачы нарматворчай дзейнасцi на 2009 год. Акрамя таго, была адзначана неабходнасць ратыфiкаваць шэраг дакументаў, прынятых у рамках Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Таксама закраналiся пытаннi мiжнароднай дзейнасцi беларускiх парламентарыяў у гэтым годзе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламентарыi разам з беларускiм урадам павiнны зрабiць усё магчымае, каб у гэтым годзе прыняць Асаблiвую частку Падатковага кодэкса. На гэта звярнуў |
|