Беларускі Банк Малога Бiзнэсу нарошчвае статутны фонд
Беларускі Банк Малога Бiзнэсу нарошчвае статутны фонд
Статутны фонд ЗАТ "Беларускi Банк Малога Бiзнэсу" будзе павялiчаны на 3,5 мiльёна еўра i складзе 10,5 мiльёна еўра, — паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе банка. Рашэнне аб павелiчэннi статутнага фонду было прынята на пасяджэннi акцыянераў i Савета дырэктараў банка. Акрамя таго, праiнфармавалi ў банку, 16 красавiка на пасаду старшынi праўлення Беларускага Банка Малога Бiзнэсу ўступiў грамадзянiн Канады Стывен Арлескi, якi, мiж iншым, мае 10-гадовы вопыт працы ў банках краiн СНД i з’яўляўся кiраўнiком праекта па стварэннi згаданага банка. У планах банка да 2010 года нарасцiць памер статутнага фонду да 25 мiльёнаў еўра, што дазволiць яму выканаць патрабаванне Нацбанка для атрымання лiцэнзii, што дае права на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый па прыцягненнi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ва ўклады (дэпазiты), адкрыццю i вядзенню банкаўскiх рахункаў такiх фiзiчных асобаў, па адкрыццi i вядзеннi рахункаў у каштоўных металах, куплi-продажу каштоўных металаў i (цi) каштоўных камянёў, размяшчэннi каштоўных металаў i (цi) каштоўных камянёў ва ўклады (дэпазiты). Нагадаем, што ЗАТ "Беларускi Банк Малога Бiзнэсу" з’яўляецца першым у нашай краiне спецыялiзаваным банкам для прадпрымальнiкаў малога i сярэдняга бiзнэсу. Ён зарэгiстраваны Нацбанкам напрыканцы леташняга жнiўня, а адкрыццё банка адбылося ў кастрычнiку. Банк прапануе паслугi па крэдытаваннi малога i сярэдняга бiзнэсу, разлiкова-касавым абслугоўваннi, размяшчэннi дэпазiтаў юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Два офiсы фiнансавай установы працуюць у Мiнску, а 6 красавiка сёлета быў адкрыты першы рэгiянальны цэнтр банкаўскiх паслуг у Гродне, у лiпенi плануецца пачаць працу ў Магiлёве. Акцыянерамi банка з’яўляюцца Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця, Мiжнародная фiнансавая Карпарацыя, Банк Рэканструкцыi (ФРГ), СвiдФанд (Каралеўства Швецыя), Кампанiя Фiнансавага Развiцця (Нiдэрланды), Камерцбанк (ФРГ), ШорКэп Інтэрнэшнл (ЗША), ШорБэнк Iнтэрнэшнл Лiмiтэд (ЗША). Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статутны фонд ЗАТ "Беларускi Банк Малога Бiзнэсу" будзе павялiчаны на 3,5 мiльёна еўра i складзе 10,5 мiльёна еўра, — паведамiлi карэспандэн |
|