У латарэі зноў пашанцавала гамяльчанам
У латарэі зноў пашанцавала гамяльчанам
Напярэдаднi Вялiкадня ў Мiнску адбыўся чарговы 374-ы тыраж латарэi "Ваша лато". Галоўным прызам у iм была новая аднапакаёвая кватэра ў сталiцы краiны па вулiцы Сыракомлi коштам у 119,2 мiльёна рублёў. Фартуна, як кажуць, усмiхнулася тром гульцам з Гомельшчыны, якiм i дастаўся той прыз. На долю кожнага з iх прыпадае па 39,7 мiльёна рублёў. Як расказаў нам вядучы спецыялiст аддзела рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Беларускiя латарэi" Леанiд Кандратаў, гэта ўжо не першая ўдача гамяльчан у латарэйнай гульнi. Так, напрыклад, у снежнi мiнулага года ў час розыгрышу прызавога фонду 356-га тыражу латарэi "Ваша лато" i пятага тыражу латарэi "Пяцёрачка" гамяльчанам дасталiся новая трохпакаёвая кватэра ў Гродне i галоўныя грашовыя прызы ў суме адпаведна ў пяць i дзесяць мiльёнаў рублёў. А наогул летась жыхарам вобласцi, якiя гулялi ў лато, было выплачана звыш 2114 мiльёнаў рублёў у якасцi выйгрышаў. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Вялiкадня ў Мiнску адбыўся чарговы 374-ы тыраж латарэi "Ваша лато". Галоўным прызам у iм была новая аднапакаёвая кватэра ў сталi |
|