21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Распрацаваны дапаможнік па асновах радыёэкалогii

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Распрацаваны дапаможнік па асновах радыёэкалогii

Гэту кнiгу спецыялiсты называюць унiкальнай. Упершыню ў адным выданнi найбольш поўна ўдалося сабраць iнфармацыю пра iанiзацыйнае выпраменьванне i яго ўздзеянне на органы i клеткi людзей i жывёл, звесткi пра дазiметрычныя велiчынi, бiялагiчныя эфекты... "Асновы радыёэкалогii i бяспечнай жыццядзейнасцi" — менавiта так гучыць назва вучэбнага дапаможнiка, якi чатыры гады распрацоўваўся спецыяльна для сярэднiх школ рэспублiкi.

Папярэднiчала выданню дапаможнiка стварэнне на базе школ i лiцэяў спецыялiзаваных вучэбных класаў (на сёння iх 13), аснашчаных найпрасцейшым радыёметрычным i дазiметрычным абсталяваннем.

— У першую чаргу такiя адмысловыя кабiнеты арганiзаваныя ў школах, размешчаных на тэрыторыях, найбольш забруджаных радыенуклiдамi (Гомельская i Магiлёўская вобласцi), — гаворыць намеснiк начальнiка Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы ЧАЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь Мiкалай Цыбулька. — Пры неабходнасцi кожны вучань (калi браць сельскую мясцовасць) можа ўзяць са свайго падворка прадукты харчавання i замераць у iх узровень радыенуклiдаў — наколькi яны адпавядаюць цi не адпавядаюць норме."

Галоўны iнспектар Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Галiна Раманавец лiчыць, што новы вучэбны дапаможнiк па асновах радыёэкалогii i бяспечнай жыццядзейнасцi можна смела назваць своеасаблiвай энцыклапедыяй для настаўнiка.

лiчыць, што новы вучэбны дапаможнiк па асновах радыёэкалогii i бяспечнай жыццядзейнасцi можна смела назваць своеасаблiвай энцыклапедыяй для настаўнiка.

Як расказала "Звяздзе" Галiна Раманавец, беларускамоўнае выданне кнiгi пакуль што не плануецца. "Вучэбны дапаможнiк прызначаны ў першую чаргу для настаўнiкаў. Выданне такога кшталту для вучняў iснуе пакуль што толькi для пачатковай школы. Магчыма, пазней, са з’яўленнем дапаможнiка для вучняў сярэдняга i вышэйшага звяна мы разгледзiм пытанне i пра беларускамоўны варыянт кнiгi."

Вучэбны дапаможнiк "Асновы радыёэкалогii i бяспечнай жыццядзейнасцi" створаны пры падтрымцы ЮНЕСКА ў рамках Праграмы СОRЕ — супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi, якая некалькi гадоў рэалiзоўвалася ў Беларусi.

— ЮНЕСКА стала першай спецыялiзаванай установай ААН, якая адгукнулася на заклiк кiраўнiцтва Беларусi аказаць садзейнiчанне па мiнiмiзацыi наступстваў ЧАЭС, — адзначыў Старшыня Нацыянальнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзiмiр Шчасны. — На падрыхтоўку адмысловага дапаможнiка па асновах радыёэкалогii i бяспечнай жыццядзейнасцi была выдаткавана сума ў $ 25 тыс.

Кнiга выдадзеная тыражом у 3,5 тыс экзэмпляраў. Паводле слоў начальнiка аддзела навуковага забеспячэння i мiжнароднага супрацоўнiцтва Дэпартамента МНС Вольгi Лугоўскай, iснуе таксама i электронны варыянт кнiгi, ён з цягам часу будзе размешчаны ў камп’ютарных сетках. Забеспячэнне ж вучэбнымi дапаможнiкамi школ, размешчаных на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, плануецца завяршыцьскончыць да канца наступнага месяца.

Ілья Лапато.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту кнiгу спецыялiсты называюць унiкальнай. Упершыню ў адным выданнi найбольш поўна ўдалося сабраць iнфармацыю пра iанiзацыйнае выпраменьванне i яго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика