Падчас тэракту ў багдадскай мячэцi загiнула 60 чалавек
Падчас тэракту ў багдадскай мячэцi загiнула 60 чалавек
У Расіi ўзаконiлi
"здзелку з правасуддзем"
Дзяржаўная Дума 24 красавiка занесла ў Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы РФ змены, згодна з якiмi змякчаецца пакаранне i забяспечваецца дзяржаўная абарона абвiнавачаным у злачынствах асобам, якiя пагадзiлiся супрацоўнiчаць са следствам, гэта значыць пайшлi на "здзелку з правасуддзем". Паводле прынятага закона, у выпадку вынясення абвiнаваўчага прысуду, асобы, якiя супрацоўнiчалi са следствам, могуць атрымаць пакаранне не больш за палову прысуджанага тэрмiну. Падчас тэракту ў багдадскай мячэцi загiнула 60 чалавекКолькасць загiнулых падчас выбуху ў шыiцкай мячэцi ў Багдадзе ўзрасла да 60 чалавек. Каля 25 загiнулых — шыiты-паломнiкi, якiя прыбылi ў iракскую сталiцу з Ірана. Колькасць параненых склала 125 чалавек. Па iнфармацыi Аssосiаtеd Рrеss, выбух, якi ажыццявiлi два смяротнiкi, стаў самым буйным iракскiм тэрактам у 2009 годзе. Казахстан сабраўся ўступiць у ЕСКазахстан плануе стаць членам Еўрапейскага саюза. Аб гэтым, як паведамляе "РБК", заявiў пасол рэспублiкi ў РФ Адзiльбек Джаксыбекаў. "Мы жадалi б у будучынi ўступiць у ЕС, але не як Эстонiя i Латвiя, а як раўнапраўны партнёр", — заявiў дыпламат. Прыбалтыйскiя рэспублiкi, нагадаем, сталi членамi Еўрасаюза ў 2004 годзе. Казахстан, як сцвярджае Джаксыбекаў, будзе пазiцыянаваць сябе ў Еўропе ў якасцi "самадастатковага рэгiёна". Пасол выказаў меркаванне, што еўраiнтэграцыя рэспублiкi не пашкодзiць яе стасункам з РФ. Пасля таго як Казахстан уступiць у Еўрапейскi саюз, апошнi, па меркаваннi Джаксыбекава, можа быць пераназваны ў "Еўразiйскi саюз". Зараз у Казахстане дзейнiчае праграма "Шлях у Еўропу. У 2010 годзе рэспублiка будзе старшынстваваць у АБСЕ, такое права яна атрымала першай з краiн СНД У Лiтве палiцэйскiя дзеля эканомii пераселi на веласiпедыУ Рокiшскiм раёне Лiтвы (паўночны ўсход краiны) участковым iнспектарам у сувязi з недахопам фiнансавання давялося перасесцi з аўтамабiляў на веласiпеды. "Бакi аўтамабiляў пустыя, участковыя цяпер мусяць гнацца за злачынцамi i даганяць парушальнiкаў на веласiпедах", — перадае Dеlfi.lt. Нагадаем, што ва ўмовах эканамiчнага крызiсу лiтоўскiм уладам ужо неаднаразова даводзiлася скарачаць дзяржаўныя выдаткi. Скарачэннi закранулi i палiцыю. Так, зарплаты супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, як паведамлялася, у параўнаннi з 2008 годам паменшылiся прыкладна на 40-195 долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць загiнулых падчас выбуху ў шыiцкай мячэцi ў Багдадзе ўзрасла да 60 чалавек. Каля 25 загiнулых — шыiты-паломнiкi, якiя прыбылi ў iракскую ста
|
|