...
...
Цяплiца Мазырскай агароднiннай фабрыкi, якая знаходзiцца ў пасёлку Крынiчны, пацярпела ад моцнага парыву ветру. Стыхiя ў адзiн момант разбiла шкло на плошчы ў 75 квадратных метраў (памер цяплiцы — 100 на 150 метраў). Парушана шкленне вентыляцыйных фрамуг i перакрыцця. Прыняты тэрмiновыя меры, каб выратаваць агуркi i таматы ад гiбелi. У Мiнску на пачатак года 20121 чалавек мелi ў прыватнай уласнасцi па дзве кватэры. Трыма кватэрамi валодалi 569 чалавек, чатырма i больш — 35 чалавек. У параўнаннi з 2005 годам колькасць мiнчан, якiя маюць у прыватнай уласнасцi больш за дзве кватэры, павялiчылася на 47,5%. Нацыянальны банк Беларусi рэкамендаваў камерцыйным банкам з 1 мая знiзiць стаўку па валютных дэпазiтах фiзiчных асобаў да 9 % гадавых, а з 1 чэрвеня — да 8 % гадавых. Як мяркуюць спецыялісты, паслядоўнае знiжэнне ставак па iнвалюце прывядзе да панiжэння ставак i па рублёвых дэпазiтах, што ў канчатковым вынiку прывядзе да знiжэння крэдытных ставак пры фiнансаваннi фiзiчных асобаў. З будынка Футбольнага манежа ў Мiнску ўчора эвакуявана 200 чалавек. Адбылася ўцечка хлору ў падвальным памяшканнi манежа. 8 чалавек шпiталiзаваныя з падазрэннем на атручэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусi рэкамендаваў камерцыйным банкам з 1 мая знiзiць стаўку па валютных дэпазiтах фiзiчных асобаў да 9 % гадавых, а з 1 чэрвеня —
|
|