Аквамарынавы аншлаг "J:морс"
29 апреля 2009 ОтКлик
Еўрапейскае радыё для Беларусі 25-га красавiка ў к/з "Мiнск" гурт "J:морс" зладзiў прэзентацыю альбома "Аквамарин" i адыграў аншлагавы канцэрт. Распачаўся канцэрт вельмi загадкава - поўная цемра ў зале, гiтарнае сола i голас Уладзiмiра Пугача з песняй "№1", якая i адкрывае плыту "Аквамарин". За ёй, як i на плытцы, музыкi выканалi гучную гiтарную "Невидима и свободна". Ужо ў першай палове канцэрту, дзе дамiнiравалi новыя песнi, некаторыя гледачы ўздымалiся i пачыналi танцаваць, але пiльная ахова карэктна саджала на месцы цi адводзiла танцаваць збоку ад сцэны. У другой жа палове, калi загучалi ў асноўным вядомыя хiты, гледачы ўзнялiся ўсе разам i няспынна танчылi ўжо да самага канца. Нельга не адзначыць новае гучанне гурта "J:морс" - больш жорсткае, "рокавае", абвостранае. Гэта асаблiва бачна на новых песнях "Падай", "Жаркое лето", "Не здавайся". Больш яскрава загучалi i старыя хiты - "Апрель", "Web-дизайн". Прычым важнай часткай "новых" "морсаў" стала выдатная iгра новага гiтарыста Паўла Трацяка, якi, мяркуючы па ўсiм, ужо стаў арганiчнай часткай калектыву. У сярэдзiне канцэрта ўсiх прысутных чакаў сюрпрыз - бубнач гурта Аляксей Хайчук, якi сам пiша песнi ўжо больш за 2 гады, выканаў аўтарскую кампазiцыю "Лунный загар". Пасля выступу, Аляксей распавёў Еўрарадыё, што хоць i мае даволi добры досвед выступу на сцэне ў якасцi бубнача, спяваць перад поўнай залай зусiм невядомую слухачам песню было страшна. Аляксей Хайчук: "Песню я напiсаў два з паловай тыднi таму за 5 хвiлiн. Гэта ўвогуле першы раз у жыццi, калi я спяваў на такой вялiкай пляцоўцы i перад аўдыторыяй больш за тысячу чалавек. Таму мне было вельмi цяжка". Да таго ж Аляксей Хайчук патлумачыў, што мае многа ўласнага песеннага матэрыяла, але большасць твораў выбiваецца са стылiстыкi i агульнага накiрунку гурта "J:морс". Аляксей Хайчук: "Песня "Лунный загар", як нам усiм падалося, атрымалася ў кантэксте гурта i самога канцэрта. Мы вырашылi яе выканаць за 2 днi да выступу, калi шукалi песню для сярэдзiны канцэрту. Я задаволены i спадзяюся, што песня людзям спадабалася". Павел Трацяк i Уладзiмiр Пугач Бас-гiтарыст Аляксей Зайцаў Павел Трацяк i Уладзiмiр Пазняк (бэк-вакал) Мiнскi канцэрт "J:морс" адбыўся ў межах тура па Беларусi ў падтрымку плыты "Аквамарин", якi завяршыўся 26-га красавiка канцэртам у Гомелi. Да гэтага часу музыканты апошнi раз "гастралявалi" вясной мiнулага года з альбомам "Адлегласць". Лiдэр гурта "J:морс" Уладзiмiр Пугач распавёў Еўрарадыё пра тое, як iх прымалi ў рэгiёнах: Уладзiмiр Пугач: "Адчуваннi спрыяльныя, таму што тура па Беларусi ў нас не было ўжо год. I калi з перапынкам ў год прыязджаеш у горад, кожны раз не ведаеш, чаго чакаць. У некаторых месцах мы пабывалi ўвогуле ўпершыню, напрыклад, у Слонiме. Асаблiва задаволеныя канцэртам, таму што зусiм не ведалi, што ад гэтай публiкi чакаць. А людзi ўзялi i прыйшлi на канцэрт, ды яшчэ i спявалi з намi. Гэта заўжды прыемна! Навошта ездзiць на канцэрты? Кайф лавiць! Мы яго злавiлi" Са словаў музыкантаў "J:морс" канцэрт у Мiнску iм таксама спадабаўся, нягледзячы на тое, што апошнiя два з паловай гады гурт выступаў толькi ў клубах i магчымасцi канцэртнай залы "Мiнск" не зусiм адпавядалi пажаданням. Гэтым разам "J:морс" паспрабавалi сумясцiць сваiх прыхiльнiкаў, якiя любяць патанчыць, з тымi, што аддаюць перавагу канцэрту "у крэслах". Здаецца, у гурта ўсё атрымалася! "У нейкi момант уся тая публiка, якая ходзiць на нашы канцэрты толькi ў залы, але не ў клубы, пачала прад'яўляць нам прэтэнзii з тым, што мы iх iгнаруем" - працягвае думку Уладзiмiр Пугач. - "Таму гэтым разам мы вырашылi адмовiцца ад iдэi клубнага канцэрту". Сам канцэрт атрымаўся сапраўды веснавым i светлым. "Якi ўсё ж такi меладычны i iнтэлiгентны рок" - падумалася мне напрыканцы канцэрту, пакуль музыканты тройчы выходзiлi на "бiс".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 апреля 2009 ОтКлик Еўрапейскае радыё для Беларусі 25-га красавiка ў к/з "Мiнск" гурт "J:морс" зладзiў прэзентацыю альбома "Аквамарин" i адыграў аншлагавы канцэрт.Распачаўся канцэрт вельмi загадкава - поўная цемра ў зале, гiтарнае сола i голас Уладзiмiра Пугача з песняй "№1", якая i адкрывае плыту "Аквамарин".
|
|