21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лясы краіны пад пагрозай пажараў

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лясы краіны пад пагрозай пажараў

Цёплае надвор’е i працяглая адсутнасць дажджоў, а таксама масавы веснавы выезд грамадзян на адпачынак на прыроду паставiлi лясы пад пагрозу пажараў. Па стане на 29 красавiка ў лясным фондзе ўжо зафiксаваныя 574 лясныя пажары, у вынiку якiх пацярпела больш за 1 тысячу гектараў лесу. Прычым, 813 гектараў былi пашкоджаны агнём за апошнiя выхадныя днi — 25-28 красавiка. Асноўная прычына пажараў — парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекi ў лясах. Пасля адпачынку людзi пакiдаюць непатушаныя вогнiшчы, у многiх выпадках агонь перакiдваецца на лес з палеткаў цi дачных участкаў, на якiх выпальвалi сухую раслiннасць.

Найбольшая колькасць выпадкаў узгаранняў у лясах адбылася ў паўднёвых абласцях краiны, дзе ўсталявалася больш спякотнае i сухое надвор’е. У прыватнасцi, толькi ў Гомельскай вобласцi за выхадныя днi полымя прайшлося па 660 гектарах лесу.

Дзяржаўная лясная ахова Мiнлясгаса працуе ва ўзмоцненым кругласутачным рэжыме. Задзейнiчаны ўсе пажарныя разлiкi i спецыяльная супрацьпажарная тэхнiка, што ёсць у ляснiцтвах. Да тушэння пажараў прыцягваюцца сiлы МНС. Каб папярэдзiць узнiкненне лясных пажараў, арганiзацыi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi выходзяць з хадайнiцтвамi ў мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы аб прыняццi iмi рашэнняў аб забароне знаходжання грамадзян у лясах у перыяд высокай пажарнай небяспекi.

Адначасова варта нагадаць, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекi ў лясах цi на тарфянiках, што пацягнулi знiшчэнне цi пашкоджанне лесу або тарфянiкаў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 875 тысяч да 1 750 тысяч рублёў. А за распальванне вогнiшчаў у забароненых месцах можна атрымаць папярэджанне цi штраф у памеры да 420 тысяч рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёплае надвор’е i працяглая адсутнасць дажджоў, а таксама масавы веснавы выезд грамадзян на адпачынак на прыроду паставiлi лясы пад пагрозу пажараў. П
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика