21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. «Кандуктар, націсьні храпавік!»

26.08.2009 15:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». На вялікай гарадзкой плошчы поўна народу. Пасярод натоўпу — сцэна, граюць ды сьпяваюць музыкі. Слухачы ў захапленьні, нават робяць «хвалю» рукамі. Нейкая дзявуля ўзьдзябурваецца на сцэну й пачынае расцалоўваць дзядзьку з гітарай каля мікрафону. Уражвае, што ўсеагульную пруху выклікаў не завадны рок-гурт і не папсовы кумір, а гэты самы паджылы дзядзька, які пад тры акорды пяе блатняцкую рамантыку, маўляў, пакуль ён сядзеў, гэта значыць, быў заняты дзелам, дык зусім пра сваю мілку забыў, а цяпер вось выйшаў, і ўспомніў. Ах... Публіка шалее, рыдае, ёй патрапілі проста ў сэрца.

Гэта Расея, вядома. Для беларускага розуму й сэрца рамантыка нараў гучыць, мякка кажучы, экзатычна. Хоць, здавалася б, сто гадоў мы разам з расейцамі паводле тых самых правілаў масава цягнем лямку на катаргах, сядзім у ГУЛАГу, топчам зону. Але ні ў гарадзкім, ні ў вясковым беларускім фальклёры, ні ў нашых бардаў-мэнэстрэляў, ні ў паэтаў — нідзе ў беларускай традыцыі самой гэтай тэмы, дзе жыцьцё ёсьць турма, няма.

У нас неяк саромеюцца казаць пра тое, што нехта ў сям’і сядзеў. Стараюцца пра гэта не гаварыць, ня тое што сьпяваць пасярод захопленага пляцу. Сядзець — справядліва ці не — ня доблесьць. Каб рамантызаваць гэта, трэба мець у душы тую вольніцу «раззудись плечо», тую пугачоўска-разінскую «набежавшую волну», тое «яблочко», якім заўсёды так уражвалася ў расейцах беларуская інтэлігенцыя і якія сама расейская інтэлігенцыя нітавала з паўстаньнем чэрні, крымінальнай антрапалёгіяй, «оскотинением».

Уражвае, што й песьнямі назваць тое, што нясецца на ўвесь пляц са сцэны й выклікае такую экзальтацыю публікі, немагчыма. Усё пусьценькае, рэдзенькае ў тых папеўках. Ні табе вершаў, ні мэлёдыі. А яны самі, каб дацягнуць гэта да культуры, назвалі «русским шансоном».

Экзальтацыю можна было б зразумець, калі ўлічыць, што ўся іх нацыя складаецца з тых, хто сядзіць, і тых, хто чакае. Але ж у абсалютных лічбах статыстыкі і ў нас, мабыць, сядзельцаў ня меней. Толькі «шансону» свайго няма. Верагодна, уся рэч у асаблівай спрычыненасьці ўсёй нацыі да тэмы сядзеньня ў іх і ў адстароненасьці ад гэтай самай тэмы ў нас. Пэнітэнцыярная рамантыка — гэта яшчэ адна мэнтальная мяжа, што падзяляе беларусаў і расейцаў.

Нават пераклады іхных «хітоў» у нас выглядаюць нягегла — як гэты самы «Чакай, паравоз, ня грукайце, колы». Аднак ёсьць і больш пераканаўчыя слупы на нашай мэнтальнай мяжы, якая адначасова — мяжа свабоды й вольніцы. Напэўна, невыпадкова першая ў сьвеце кніга пра ГУЛАГ была напісаная на беларускай мове. Гэтая кніга — «У кіпцюрах ГПУ» Францішка Аляхновіча, які ў 1920-я прайшоў праз Салаўкі, — была поглядам і знутры і звонку. Лішне казаць, што ніякай рамантызацыі блатняцкага жыцьця там таксама не было й не магло быць. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика