21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяцей з няўдалых сем’яў будуць экстранна забіраць пры рэальнай пагрозе iх жыццю

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяцей з няўдалых сем’яў будуць экстранна забіраць пры рэальнай пагрозе iх жыццю

Дзiця, якое гадуецца ў няўдалай сям’i, у выпадку рэальнай пагрозы яго жыццю i здароўю будуць экстранна забiраць з сям’i (у дзень прыняцця рашэння камiсii па справах непаўналетнiх аб яго адабраннi). Такая норма ўводзiцца дэкрэтам Прэзiдэнта Беларусi № 5 ад 5 мая.

Дэкрэт уносiць змяненнi i дапаўненнi ў дэкрэт ад 24 лiстапада 2006 года № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях" i накiраваны на комплекснае ўрэгуляванне пытанняў працаўладкавання бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы дзяржавы па ўтрыманнi дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi.

У прыватнасцi, дакументам прадугледжана накiраванне абавязаных асобаў, якiя пакутуюць ад алкагольнай залежнасцi i ў сувязi з гэтым сiстэматычна дапускаюць парушэннi працоўнай дысцыплiны, у лячэбна-працоўныя прафiлакторыi.

Удакладнены таксама парадак працаўладкавання абавязаных асобаў на новае месца работы ў выпадку звальнення па аб’ектыўных прычынах: устаноўлены абавязак наймальнiка iнфармаваць аб неабходнасцi iх далейшага працаўладкавання органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне i органы ўнутраных спраў, а таксама спагнаннiка расходаў (калi абавязаныя асобы кампенсавалi расходы па ўтрыманнi дзяцей добраахвотна) для звароту ў суд па пытаннi iх працаўладкавання i спагнання з iх названых расходаў.

За ўхiленне ад працаўладкавання ўведзена адмiнiстрацыйная адказнасць абавязаных асобаў па судовай пастанове аб працаўладкаваннi (адмiнiстрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы). Акрамя таго, скарэктаваны парадак прыцягнення абавязаных асобаў да крымiнальнай адказнасцi за iншыя вiнаватыя дзеяннi (бяздзейнасць), якiя прывялi да невыканання або няпоўнага выканання штомесячных абавязацельстваў па кампенсацыi расходаў па ўтрыманнi дзяцей, шляхам увядзення адмiнiстрацыйнай прэюдыцыi для прыцягнення абавязаных асобаў да крымiнальнай адказнасцi за гэта злачынства.

Канкрэтызавана адказнасць дзяржаўных органаў за рэалiзацыю дэкрэта № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях". У прыватнасцi, замацавана, што старшынi выканаўчых камiтэтаў, кiраўнiкi мясцовых адмiнiстрацый нясуць персанальную адказнасць за рэалiзацыю дэкрэта на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, а рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання забяспечваюць кантроль i нясуць адказнасць за выкананне дэкрэта па пытаннях, што адносяцца да iх кампетэнцыi.

У Беларусi дазволена рэклама алкагольных напiткаў на сайтах iх вытворцаў

У мэтах нарошчвання экспартных паставак алкагольнай прадукцыi ў Беларусi дазволена рэкламаванне асобных звестак аб алкагольных напiтках на сайтах iх вытворцаў у сетцы iнтэрнэт. Такая норма замацавана дэкрэтам Прэзiдэнта Беларусi № 4 ад 5 мая.

Дакументам уносяцца змяненнi i дапаўненнi ў дэкрэты Прэзiдэнта ад 9 верасня 2005 года № 11 i ад 29 лютага 2008 года № 3, а таксама прызнаюцца страцiўшымi сiлу дэкрэт ад 14 снежня 2005 года № 18 i асобныя палажэннi дэкрэтаў Прэзiдэнта. Дэкрэт падрыхтаваны ў мэтах рэалiзацыi артыкула 37 закона ад 27 жнiўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту", якi ўступiў у сiлу 4 сакавiка 2009 года.

Дакументам выключаецца з дэкрэта ад 9 верасня 2005 года № 11 "Аб удасканаленнi дзяржаўнага рэгулявання вытворчасцi, абароту i рэкламы пiва, алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту" нормаў, перанесеных у закон, а таксама нормаў, што датычацца дзяржаўнага рэгулявання рэкламы, якiя ўключаны ў закон Беларусi "Аб рэкламе".

У Дэкрэце № 11 застаюцца нормы, якiя ўстанаўлiваюць адмiнiстрацыйную адказнасць, а таксама некаторыя асаблiвасцi анулявання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на права вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, спынення i прыпынення iх дзеяння.

Палажэннi дэкрэта забяспечваюць прывядзенне заканадаўства краiны ў адпаведнасць з яе мiжнароднымi абавязацельствамi, пашыраюць правы прадпрыемстваў таваравытворцаў у рэкламе сваёй прадукцыi пры яе пастаўках на экспарт i адначасова захоўваюць належны дзяржаўны кантроль за вытворчасцю i абаротам спiртазмяшчальнай прадукцыi.

Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Беларусi.

Уласнiкi зносiмых у Мiнску дамоў з 1 мая могуць выбраць участак для будаўнiцтва ў любым населеным пункце Беларусi

Уласнiкi зносiмых у Мiнску дамоў з 1 мая могуць скарыстацца правам выбару ўчастка для будаўнiцтва дома ў любым населеным пункце краiны. Адпаведны ўказ № 231 "Аб дадатковых мерах па абароне маёмасных правоў пры адабраннi ў г. Мiнску зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў" Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 5 мая.

У дакуменце вызначаны асаблiвасцi рэалiзацыi правоў уласнiкаў жылых дамоў, зносiмых у Мiнску ў сувязi з адабраннем у iх зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў.

Мiнскi гарвыканкам да прыняцця рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэбаў абавязаны прапанаваць уласнiку зносiмага жылога дома, размешчанага ў Мiнску, магчымасць рэалiзацыi яго права на прадастаўленне па-за чаргой i без аўкцыёну зямельнага ўчастка для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома ў любым iншым населеным пункце рэспублiкi з выплатай грашовай кампенсацыi, прадугледжанай указам ад 2 лютага 2009 г. № 58.

Гэта права можа быць рэалiзавана па выбару ўласнiка зносiмага жылога дома на падставе яго заявы i пры наяўнасцi магчымасцi прадастаўлення зямельнага ўчастка ў выбраным iм населеным пункце нараўне з iншымi правамi, раней прадугледжанымi ўказам ад 2 лютага 2009 г. № 58.

Указ № 231 уступае ў сiлу з 1 мая 2009 года.

Удзел у аўкцыёнах у Беларусi стане бясплатным

У Беларусi ўводзiцца забарона на ўстанаўленне i спагнанне з удзельнiка аўкцыёну (конкурсу) платы за арганiзацыю, правядзенне або ўдзел у iм. Пры гэтым эканамiчна абгрунтаваныя затраты на правядзенне аўкцыёну (конкурсу) будуць кампенсавацца яго арганiзатару толькi пераможцам таргоў. Адпаведны ўказ № 232 "Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)" Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 5 мая.

Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасцi з запланаванымi мерапрыемствамi па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi i накiраваны на ўдасканаленне парадку правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў).

Указам канкрэтызуюцца патрабаваннi па вызначэнні пачатковага кошту маёмасцi, што рэалiзуецца на аўкцыёне па рашэннi суда.

Прадугледжваецца таксама магчымасць рэалiзацыi маёмасцi ў выпадку, калi аўкцыён прызнаны неадбыўшымся ў сувязi з удзелам у iм толькi аднаго ўдзельнiка. У такiм выпадку арганiзатар аўкцыёну рэалiзуе маёмасць гэтаму ўдзельнiку па пачатковай цане, павялiчанай на 5 працэнтаў.

Указам устанаўлiваюцца абавязковыя патрабаваннi да апублiкавання звестак аб праводзiмых аўкцыёнах (конкурсах) i рэалiзуемай на iх маёмасцi. У мэтах даступнасцi адпаведнай iнфармацыi для насельнiцтва i суб’ектаў гаспадарання такiя звесткi будуць у абавязковым парадку публiкавацца ў друкаваных сродках масавай iнфармацыi i размяшчацца ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт. Пры гэтым доступ да iнфармацыi, размешчанай у Iнтэрнэце, будзе прадастаўляцца зацiкаўленым асобам без спагнання платы i заключэння дагавора.

Указ уступiць у сiлу праз два месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзiця, якое гадуецца ў няўдалай сям’i, у выпадку рэальнай пагрозы яго жыццю i здароўю будуць экстранна забiраць з сям’i (у дзень прыняцця рашэння камi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика