21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для ветэранаў будуць зніжаны гандлёвыя нацэнкі

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для ветэранаў будуць зніжаны гандлёвыя нацэнкі

Гандлёвыя прадпрыемствы спажыўкааперацыi праводзяць акцыi па знiжэннi гандлёвых нацэнак для ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення гандлю i грамадскага харчавання Белкаапсаюза Раiса Трусава.

Усяго ў сiстэме спажыўкааперацыi працуюць 60 спецыялiзаваных магазiнаў "Ветэран" i "Клопат", арганiзавана каля 2 тыс. фiрменных секцый па абслугоўваннi сельскага пажылога насельнiцтва, у тым лiку ветэранаў. Прадпрыемствы Белкаапсаюза ўзялi на сябе расходы па кампенсацыi затрат на бясплатную дастаўку для ветэранаў вайны буйнагабарытных электрабытавых прыбораў — тэлевiзараў, халадзiльнiкаў, пральных машын, мэблi.

Цяпер праводзiцца акцыя "Час купляць", прымеркаваная таксама да свята 9 Мая. Акцыя праводзiцца ва ўсiх рэгiёнах Беларусi з мэтай папулярызацыi айчыннай прадукцыi i знiжэння складскiх запасаў, паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельнiцтва. Пакупнiкi набываюць высакаякасныя швейныя i трыкатажныя вырабы, абутак, электратавары, мэблю, дывановыя вырабы на 20 працэнтаў танней, чым раней. Вызначаны скiдкi i на некаторыя вiды прадуктаў харчавання: на натуральнамалочную прадукцыю, каўбасныя вырабы, сажалкавую рыбу цэны ў сярэднiм знiжаны на 5-10 працэнтаў.

Раiса Турава адзначыла, што на працягу года ветэранам аказваюцца розныя паслугi: рэалiзуюцца тавары па папярэднiх заказах i ў крэдыт на льготных умовах (без спагнання працэнтаў за карыстанне крэдытам).

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандлёвыя прадпрыемствы спажыўкааперацыi праводзяць акцыi па знiжэннi гандлёвых нацэнак для ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, паведамiла намеснiк нача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика