21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перазагрузка. Tanin Jazz

26.08.2009 15:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 мая 2009 Культура
Afisha.tut.by

У межах праекту "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел Tanin Jazz.

Тацяна Гарошка“Заўжды хацелася зрабіць нешта падобнае - засьпяваць па-беларуску. У Беларусі наогул замала сучаснага, відаць, што менталітэт вылучаецца кансэрватыўнасьцю. Але ж якраз у сучаснасьці найбольш шчырай ды эмацыйнай энэргетыкі” - кажа вакалістка каманды Тацяна Гарошка.

Гурт Tanin Jazz узьнік у беларускай музычнай прасторы з самага нечаканага боку. Яны прадстаўляюць рэдкі ў нашых краях кірунак, які можна акрэсьліць, як паветраны джаз-пап. Гурт грае ўжывую, не грэбуе, як стандартамі папулярнай музыкі, так і нечаканымі музычнымі знаходкамі. У іх музыцы электроннае гучаньне цалкам гармануе з жывым гукам гітары і флейты з саксафонам. Гурт паўстаў у 2007 годзе і адразу займеў посьпех - поўныя залі, прадусарская беганіна, паўсюдныя запрашэньні. Кожны раз канцэрты іх зацягваліся - таленавітую сьпявачку публіка проста не адпускала. Радыёстанцыі таксама былі задаволеныя - ім даўно бракавала такой музыкі, што магла быць часам клясычнай, сур'ёзнай, складана-джазавай, а часам - трохі прыджазаванай, даступнай і немудрагелістай. Першыя вынікі - ўдзел у саўндтрэку расейскага фільму “Розыгрыш” беларускага рэжысэра Андрэя Кудзіненкі; удзел у Be2gether; выпуск дэбютніка “Feel This Time”, які трапіў у топ-10 лепшых рэлізаў году на Experty.by.

Іх суправаджаў посьпех, але разам з тым здарылася няшчасьце. Заўчасна з жыцьця пайшоў гітарыст гурта Мацін Асімаў. Tanin Jazz зрабілі канцэртную паўзу, але вырашылі працягваць займацца творчасьцю. У “Перазагрузцы” яны якраз прадстаўляюць песьню на словы Маціна - My Baby з свайго альбому “Feel This Time”.

 “У гэтым творы для мяне захаваўся яшчэ не скарыстаны патэнцыял, - кажа вакаліста гурта Тацяна Гарошка. -  Мяркую, што сам факт зьяўленьня трэку My Baby у той форме, у якой ён будзе прадстаўлены ў праекце “Перазагрузка” - ужо ёсьць гісторыя”.

Цяпер Тацяна працуе над новым гучаньнем свайго праекту разам зь Сьцяпанам Бітусам, колішнім удзельнікам Drum Ecstasy.

За пераасэнсаваньне песьні My Baby возьмецца літаратар Віталь Воранаў.

Наступны ўдзельнік праекту “Перазагрузка” будзе прадстаўлены 14 траўня.

Даведка: У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін са сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і www.budzma.org.

Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.by

Першая беларуская газэта - “Наша Ніва” (www.nn.by)

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя www.racyja.com (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)

Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar www.unistar.by (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 мая 2009 Культура Afisha.tut.by У межах праекту "Тузін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика