Найбольшая доля пенсiянераў — у навуцы i мастацтве
8 мая 2009 Общество
Сяргей ГРЫБ, Звязда Сярэднi ўзрост грамадзян, занятых у эканомiцы Беларусi, складае 40,1 года. Пры гэтым, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, сярод жанчын летась гэты паказчык адпавядаў 39,9, тады як сярод мужчын — 40,3 года. Як адзначаюць у Нацыянальным статкамiтэце, апошнiм часам узроставая структура работнiкаў краiны практычна не змяняецца, фактычна палова з iх знаходзiцца ў межах ад 30 да 49, а чвэрць — да 30 гадоў. Але ў той жа час пакрысе павялiчваецца паказчык занятасцi ў эканомiцы пенсiянераў, мужчын ва ўзросце за 60 i жанчын ва ўзросце за 55 гадоў — летась на гэту катэгорыю прыпадала 7,9% працаўнiкоў. Самая высокая доля работнiкаў у пенсiйным узросце адзначаецца ў навуцы i навуковым абслугоўваннi (19,7%) i мастацтве (18,5%). З iншага боку, найбольш прывабнымi для моладзi з’яўляюцца такiя галiны, як невытворчыя вiды бытавога абслугоўвання, будаўнiцтва, фiнансы, крэдыт i страхаванне, гандаль i грамадскае харчаванне, iнфармацыйна-вылiчальнае абслугоўванне — тут удзельная вага работнiкаў ва ўзросце да 30 гадоў знаходзiцца ў межах 29-36%. Пры гэтым тую ж моладзь мала цiкавiць сельская гаспадарка, дзе доля работнiкаў ва ўзросце да 30 гадоў адпавядае ўсяго 17,8%. Як адзначаюць у Нацыянальным статкамiтэце, у Беларусi захоўваецца даволi высокi адукацыйны ўзровень працаўнiкоў, напрыканцы мiнулага года 23,8% з iх мелi вышэйшую, 22,7% — сярэднюю спецыяльную, 20,3% — прафесiйна-тэхнiчную, i толькi 29,8% — агульную сярэднюю, а 3,4% — агульную базавую адукацыю. Прычым найбольш высокi адукацыйны ўзровень адзначаецца ў жанчын, сярод якiх 54,6% мелi вышэйшую i сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падобны паказчык сярод мужчын — толькi 37,1%. Гэтым, у прыватнасцi, можна патлумачыць той факт, што ў агульнай колькасцi служачых пераважалi жанчыны (удзельная вага 68,1%), а ў агульнай колькасцi рабочых — мужчыны (56,3%). Перш-наперш "жаночымi" з’яўляюцца такiя галiны айчыннай эканомiкi, як гандаль i грамадскае харчаванне (73,9% ад агульнай колькасцi работнiкаў), культура (74,1%), адукацыя (81,2%) i ахова здароўя (85,7%), у той час як "мужчынскiмi" — жыллёва-камунальная гаспадарка (64%), транспарт (70,7%), будаўнiцтва (78,8%) i лясная гаспадарка (83,5%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 мая 2009 Общество Сяргей ГРЫБ, Звязда Сярэднi ўзрост грамадзян, занятых у эканомiцы Беларусi, складае 40,1 года. |
|