21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выйграй бясплатныя квіткі на рок-фэст "Bela Music" ТУТ

26.08.2009 15:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 мая 2009 Культура
TUT.BY TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзяць конкурс для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, TUT.BY разыграе 17 параў квіткоў на галоўную музычную падзею вясны — фестываль "Bela Music", што пройдзе 23 траўня на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам.

Якую песню гурт “Крама” перазапісваў найчасцей? Што павінна адбыцца з дрэвам, каб майстра абраў яго для стварэння беларускай дуды? Які першы інструмент засвоіў Піт Паўлаў? Якая жывёліна была сімвалам гурта Neuro Dubel ў першыя годы яго існавання?

Пытанні да наведвальнікаў нашага парталу падрыхтавалі самі лідэры гуртоў-выступоўцаў фэсту "Bela Music". Галоўная ўмова - каб адказ на іх немагчыма было “прагугліць”, але магчыма знайсці праз іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасці.

Конкурс стартуе на партале TUT.BY 12 траўня а 10-й раніцы. Кожны, хто першым правільна адкажа на адно пытанне, атрымае ў падарунак ад арганізатараў два квітка бясплатна. Усяго сярод самых кемлівых і спрытных аматараў беларускай музыкі плануецца разыграць 17 пар запрашэнняў на "Bela Music". Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 15 траўня. Сачыце за інфармацыяй! 

Нагадаем, 23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Детидетей", "Garadzkija", Аляксандр Растопчын і іншыя. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам. Для гледачоў будзе наладжаны адмысловы аўтобусны маршрут "станцыя метро „Ўсход“ — „Баравая“", праезд у якім будзе каштаваць 600 рублёў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая 2009 Культура TUT.BY TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзяць конкурс для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика