Песня «Пойду жэ в лес» беларускага гурта FolkRoll
Напрыканцы красавіка беларускі гурт FolkRoll выйграў сур’ёзны міжнародны фолкавы фестываль — гран-пры «Новай Традыцыі», якую ўжо дванаццаты раз у Польшчы ладзіць нацыянальнае радыё. Галоўную ролю ў гэтым мінімалістычным праекце граюць акадэмічны музыка і кампазітар Павел Рыжкоў ды вакалістка Наста Някрасава — былая ўдзельніца гурта NHS. FolkRoll, які быў створаны летам мінулага году, ужо неўзабаве пасля свайго з’яўлення стаў трэцім на фестывалі «Mikołajki folkowe», а яго фронтмэнка Наста тады атрымала ўзнагароду імя Ані Кеўбусевіч для найлепшай вакалісткі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы красавіка беларускі гурт FolkRoll выйграў сур’ёзны міжнародны фолкавы фестываль — гран-пры «Новай Традыцыі», якую ўжо дванаццаты раз у Польшчы ладзіць нацыянальнае радыё. |
|