21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На прэм’еру фільма па Быкаву прыйшло ў Менску два чалавекі

26.08.2009 15:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 мая 2009 Культура
Андрэй Расінскі, Наша Ніва На прэм’еру пастаўленага паводле аповесці Васіля Быкава фільма "Асуджаныя на вайну" прыйшлі два чалавекі. Адзін з іх — карэспандэнт "НН".

Прэм’ера мелася адбыцца ўвечары чацвярга ў кінатэатры "Піянер", але была адменена.

У пятніцу паказ у 17:30, у суботу і нядзелю ў 15:30.

На наступным тыдні ў "Піянеры" (Энгельса, 20, станцыя метро "Купалаўская") фільм будзе дэманстравацца ў панядзелак у 11:00, 17:00, у аўторак і сераду а 17‑й.

У кінатэатры "Салют" (пр‑т Ракасоўскага, 150а) 21 і 22 траўня (чацвер — пятніца) у 16:50, 23 і 24 траўня (субота — нядзеля) у 14:00.


Асуджаныя на вайну (Обречённые на войну)
Расія, 2009, каляровы, 94 хв.
Рэжысёрка: Вольга Жуліна
Жанр: Драма паводле аповесці Васіля Быкава "Пайсці і не вярнуцца"
Сцэнарная адаптацыя: 8 (з 10 балаў)
Акторская гульня: 7
Рэжысура: 5

На тле фальшывага пафасу з чырвоназялёнымі і жоўта-чорнымі стужкамі, з румянымі афіцэрамі на тэлеэкранах і бадзёрым бразгатам зброі не кожны заўважыць ціхую стужку "Асуджаныя на вайну". Але карціна, знятая расійцамі, — экранізацыя аповесці Васіля Быкава "Пайсці і не вярнуцца".

Васіль Быкаў — адзін з самых кінематаграфічных пісьменнікаў, але далёка не ўсе фільмы паводле яго твораў уздымаліся да арыгіналу. (А аповесць "Пайсці і не вярнуцца" ставіцца ўжо трэці раз.) Простасць гісторыі пра разведчыцу Зосю, якую вырашае здаць у паліцыю закаханы партызан‑перабежчык, — падманлівая.

Калі "Беларусьфільм" уцякае ад беларускай мовы, як чорт ад ладану, дык у расійскім фільме галоўная гераіня збольшага гаворыць па‑беларуску. Жывая гутарка даўно нікога не здзіўляе (акрамя саміх беларусаў), расійскія крытыкі адрэагавалі на мову вельмі станоўча.

Саліруе ў фільме Ніна Лашчыніна, якая аддана грае сваю гераіню. Крохкая Зося, амаль дзіця, якая выпрабоўваецца здрадай і холадам, і, нягледзячы на вонкавую слабасць, маральна перамагае — тыповая быкаўская гераіня. Майстэрству актрысы не замінае ні няўпэўненая рэжысура, ні лішняя — эратычная — сцэна. Нават празмерная музыка не здольная заглушыць этычны катэгарызм быкаўскае аповесці.

Тая ваенная аповесць Быкава, на самой справе, не пра вайну. Яна пра чалавека ўвогуле. Чалавека ва ўсе часы і для ўсіх народаў. Чалавека, які абірае паміж злом і дабром.

А расійская стужка — нагода ўзяць у рукі беларускую кнігу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая 2009 Культура Андрэй Расінскі, Наша Ніва На прэм’еру пастаўленага паводле аповесці Васіля Быкава фільма "Асуджаныя на вайну" прыйшлі два чалавекі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика