Міхаіл Паўлаў з’ехаў на рэабілітацыю
15 мая 2009 Общество
Марына КОКТЫШ, Народная воля Пра гэта “Народнай Волі” паведамў прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Арнольд Смеяновіч, які на пачатку красавіка зрабіў старшыні Мінгарвыканкама аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. “Я не ведаю, як зараз адчувае сябе Міхаіл Якаўлевіч, — сказаў “Народнай Волі” знакаміты прафесар. — Я зрабіў яму аперацыю, а пасля гэтага ён паехаў на рэабілітацыю. Я не ведаю вынікаў ”. Некаторыя беларускія сайты паведамлялі, што Міхаіл Паўлаў меў намер адправіцца ў адну з нямецкіх клінік. “Нават не ведаю, куды ён паехаў, — гаворыць Арнольд Смеяновіч. — Я Паўлава не курырую, бо не бачыў яго з тых пор, як ён выпісаўся ” ЗВАНОК У ГАРВЫКАНКАМ — Мы ведаем толькі, што Міхаіл Якаўлевіч хварэе, — сказалі “Народнай Волі” ў прэс-службе Мінгарвыканкама. — І мы за яго перажываем. З намі ён апошнім часам не звязваўся Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая 2009 Общество Марына КОКТЫШ, Народная воля Пра гэта “Народнай Волі” паведамў прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Арнольд Смеяновіч, які на пачатку красавіка зрабіў старшыні Мінгарвыканкама аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.“Я не ведаю, як зараз адчувае сябе Міхаіл... |
|