21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мілінкевіч патрабуе ад “Народнай Волі” абвяржэння “заказухі”

26.08.2009 15:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 мая 2009 Политика
Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Лідэр Руху “За Свабоду” лічыць, што матэрыял "Отбеливатель "М.", пададзены ў “Народнай Волі” за 19 траўня 2009, мае яўна паклёпніцкі, “заказны” характар. А галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч кажа, што публікацыя мусіць пачаць агульнанацыянальную дыскусію па лёсавызначальных пытаннях.

Аляксандр Мілінкевіч учора, 21 траўня, накіраваў ліст Іосіфу Сярэдзічу, у якім патрабуе надрукаваць абвяржэнне і даць магчымасць выказаць на старонках “Народнай Волі” сваю пазіцыю.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што матэрыял "Отбеливатель "М.", пададзены ў нумары №75-76 “Народнай Волі” за 19 траўня 2009, мае яўна паклёпніцкі, “заказны” характар.

Лідэр Руху “За Свабоду” патрабуе, каб рэдакцыя “НВ” прадставіла доказы альбо змясціла абвяржэнне і прабачэнні. Ён таксама просіць змясціць у наступным нумары газеты ліст да галоўнага рэдактара і сапраўдную пазіцыю палітыка, выкладзеную ў звароце да дэмакратычных актывістаў.

У інтэрв’ю “Мы” Іосіф Сярэдзіч заявіў, што пытанні, узнятыя ў матэрыяле "Отбеливатель "М." з’яўляюцца “не тусовачнымі, а нацыянальнай важнасці”. На інтарэс, чаму матэрыял з’явіўся праз 2 месяцы пасля ягонага патраплення ў сеціва, Сярэдзіч адказаў: “Чытайце ўрэзку!”.

- Абмеркаванне гэтых пытанняў павінна ісці адкрыта, публічна. Няхай, калі ласка, гэтая дыскусія разгортваецца на старонках “Народнай Волі”. Якія гэта абвінавачванні? Чаму аўтар не можа выказаць сваё меркаванне, сваю пазіцыю? Абвінавачваюць следчыя, а публіцысты не абвінавачваюць.

Паводле Сярэдзіча, за 14 год кіравання краінай Аляксандра Лукашэнкі рэдакцыя “НВ” не атрымлівала ад яго такіх пасланняў, як зараз ад Мілінкевіча.

- Хлопцы, не будзьце папугайчыкамі! А тое, што праз месяц, праз два мы вынеслі гэтую праблему, то мы хочам, каб сапраўды вакол гэтай праблемы адбылася нацыянальная дыскусія! І, калі ласка, няхай і адзін бок, і другі, і шырокая грамадскасць выкажуцца. Лепей будзе і для краіны, і для грамадства.

У наступны аўторак, абяцае Іосіф Сярэдзіч, меркаванне Аляксандра Мілінкевіча будзе размешчана на старонках нумара “НВ”.

- Мы нікому адмаўляць не будзем. Я думаю, што дыскусія толькі пачынае разгортвацца. А тое закуліснае, тусовачнае абмеркаванне, якое ішло ў той жа апазіцыі, карысці не мела. Па лёсавызначальных праблемах дыскусія павінна быць адкрытай.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 мая 2009 Политика Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Лідэр Руху “За Свабоду” лічыць, што матэрыял "Отбеливатель "М.", пададзены ў “Народнай Волі” за 19 траўня 2009, мае яўна паклёпніцкі, “заказны” характар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика