21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

26 мая адбудзецца закрыццё выстаўкі майстроў сучаснага польскага мастацтва

26.08.2009 15:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 мая 2009 Культура
Afisha.tut.by 26 мая Польскі Інстытут у Мінску і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва запрашаюць на ўрачыстае закрыццё выстаўкі графікі Іаанны Пех і плаката Рамана Каларуса з удзелам аўтараў.

Выстаўка, што адкрылася у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва – гэта сапраўдная падзея ў мастацкім жыцці Мінска. Яна знаёміць нас з творчасцю двух выдатных майстроў сучаснага польскага мастацтва з г. Катавіцы – Рамана Каларуса і Іаанны Пех.

Раман Каларус і Іаанна Пех-Каларус. Два творцы, два погляды, дзве моцныя, яркія індывідуальнасці, дзве мелодыі, якія арганічна суіснуюць і дапаўняюць адзін аднаго не толькі у прасторы розных выставачных залаў і экспазіцый, але і ў сумесным жыцці.

Раман Каларус – адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў славутай школы польскага плаката, без якой нельга ўспрымаць гісторыю сусветнага мастацтва XX ст. і якая па трапнаму выразу аднаго з мастацвазнаўцаў уваходзіць у “вышэйшую лігу сусветнага плаката”. Мастацкі плакат ужо вельмі даўно прызнаны асобнай галіной мастацтва. Ён – люстраны адбітак эпохі, а пошукі польскіх мастакоў плаката, якія кожны раз выкарыстоўваюць усё больш новыя тэхналогіі, можна звесці да дзвюх традыцыйных плыняў: інтэлектуальнай і эмацыянальнай. Каларус – прадстаўнік той лініі у польскім плакаце, што праз сінтэз і метафару змушае адрасата да самастойнага мыслення.

Аб творчасці Іаанны Пех і эксперты, і знатакі графікі здольныя пісаць не як сухія аналітыкі, а як паэты: “тэатр шматкоў снегу і паніжэнняў дажджу”, “канфеці, якое падае з нябёсаў”, “бліскучая яркасць”, “трохі дрыготкія сеткі паветра”. І калі упершыню бачыш працы мастака – разумееш прычыны іх захаплення. Таму што тое, што стварае Іаанна Пех на белай паверхні аркуша – гэта сапраўдная паэзія графікі. Яе працы трэба бачыць, іх трэба чуць, іх трэба адчуваць. І імі нельга не захапляцца. Інтэнсіўнай духоўнай энергетыкай прасякнута кожная праца мастака, якая быццам бы з’яўляецца часткай нейкай вялікай і бясконцай гісторыі. Яе лінарыты – фантастычна складаная сумесью адценняў і форм, самых тонкіх срэбных пераліваў і чарноты патаўшчэнняў ліній. Гэта і аўтарская споведзь, і апавяданне пра нашае блуканне ў сабе. Гэта празрыстая, вытанчаная сімфонія, напоўненая рафінаванай гульнёй нюансаў і моцнымі хрысціянскімі рэмінісцэнцыямі. Гэта эфемерныя галасы памяці, гэта “шэпты і крыкі” чалавечай душы.

Кожную з яе работ можна разглядаць бясконца, настолькі міжволі і непазбежна зацягвае нас моц іх мікракосму. У яго срэбным марыве адкрываюцца постаці, рэчы, сілуэты і адбываецца іх своеасаблівая “арганічная атамізацыя”. Раптам мы бачым патаемную ўнутраную частку структуры твора.

Лінарыты Іаанны Пех нельга назваць проста “тэхнічна дасканалымі”. Гэта “вышэйшы пілатаж” майстэрства графіка. Гэта менавіта той выпадак, калі мы, гледачы, проста здольны выказаць сваё захапленне банальна-рытарычным пытаннем: “Як гэта зроблена?” Аднак віртуозная тэхнічнасць для Іаанны не больш чым сродак дасягнення іншага і больш важнага для яе. Кожны твор Іаанны Пех – гэта вяршыня таго магутнага працэсу, што адбываецца ўнутры мастачкі, для якой дасканаласць метаду выявы ніколі не была самамэтай, а наадварот – адзіна магчымай візуальнай формай максімальнага данясенння духоўнага пошуку, які Іаана не спыняе з таго далёкага імгнення, калі яна правяла па белай паверхні аркуша сваю першую ў жыцці лінію…

Андрэй Янкоўскі
мастацтвазнаўца
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая 2009 Культура Afisha.tut.by 26 мая Польскі Інстытут у Мінску і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва запрашаюць на ўрачыстае закрыццё выстаўкі графікі Іаанны Пех і плаката Рамана Каларуса з удзелам аўтараў.Выстаўка, што адкрылася у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва – гэта сапраўдная падзея ў мастацкім жыцці Мінска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика