21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якіх традыцый павінна трымацца Беларусь?

26.08.2009 16:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 мая 2009 Общество
Svabodaby.net Г.п. Рось на Гродзеншчыне. Паміж царквой Святой Тройцы і касцёлам Найсвятой Тройцы. Фота К.Лашкевіча, TUT.BYВіншуючы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі з тэзаімянінамі, Лукашэнка сярод іншага заявіў наступнае: “Для нас праваслаўе з’яўляецца духоўнай асновай адзінства рускага і беларускага народаў, той сілай, якая дапамагае пераадольваць межы ў агульным памкненні да ідэалаў братэрскай любові, міласэрнасці і дабра. Беларусь будзе нязменна трымацца традыцый праваслаўнай веры, якая стала неад’емнай часткай яе гістарычнага лёсу”.

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца:

— Праваслаўныя атэісты ў сілу сваёй недасведчанасці часам блытаюць праваслаўе і хрысціянства. І супрацьпастаўляюць іх. Так, Беларусь насамрэч мае глыбокую хрысціянскую традыцыю. У тым ліку і праваслаўная царква ёсць неад’емнай, глыбокай і прыгожай часткай нашай духоўнай спадчыны. Але, каб некаторыя кіраўнікі вучыліся лепей, яны б ведалі, што апроч праваслаўнай традыцыі мы маем не менш доўгую гісторыю заходняга хрысціянства. І гэта таксама неад’емная частка нашай духоўнай культуры і гісторыі. Беларусь яшчэ і радзіма грэка-каталіцкай царквы, якая панавала ў нашай краіне і на большай частцы Украіны цягам трох стагоддзяў, што ёсць велізарным, унікальным нацыянальным здабыткам. І раней, у XIX стагоддзі, рускія гісторыкі царквы не ганьбілі гэтую традыцыю, а наадварот успрымалі яе вельмі паважна, як неад’емную частку хрысціянскай еднасці. І паўтысячы гадоў на нашых абшарах дзейнічаюць пратэстанцкія дэнамінацыі. Хто мае права ігнараваць той духоўны даробак? Далібог, не праваслаўныя атэісты. Не ім вызначаць, якой будзе Беларусь.

Калі ўлада зямная не перастане выкарыстоўваць царкву ў якасці вазону для сваёй патрэбы, то рэальны ўплыў гэтай царквы, мякка кажучы, стане вельмі сціплым.

Алесь Анціпенка, філосаф:

— Я б не ставіўся сур’ёзна да такіх фармулёвак. Па-першае, Аляксандр Рыгоравіч не рэпрэзентуе праваслаўных вернікаў у нашай краіне і не з’яўляецца чальцом царквы. Па-другое, ён сказаў патрыярху Кірылу тое, што той хацеў пачуць. Ясна, што галаве Маскоўскай патрыярхіі былі вельмі прыемнымі запэўніванні ў тым, што “знаеце, хоць і да Папы Рымскага тут ездзім, але ж усё роўна мы вашы”. Так што я б не надаваў гэтаму вялікага значэння. Гэта такая палітычная руціна. І не варта шукаць тут ніякіх падводных плыняў і сэнсаў. Сёння ніводная з канфесій не вызначае нейкіх фундаментальных працэсаў, якія ўплываюць на наш свет. З гэтага будзем і сыходзіць.

Ірына Герашчанка, настаўніца (Полацк):

— Пра якія праваслаўныя традыцыі ён кажа? Пра вывешванне ў храмах партрэтаў Мікалая Другога? Пра будаванне храмаў з сілікатнай цэглы? Пра нявечанне ўніяцкіх святынь? Пра раздачу царкоўных узнагарод нейкім прайдзісветам? Пра ігнараванне беларускай мовы ў службах? Пра апяванне улады? Калі гэтыя традыцыі і надалей будуць падтрымлівацца, дык незайздросны лёс чакае наша праваслаўе. Бяда ў тым, што царква забылася, што Богу — Богава, а кесару — кесарава.

Алесь Пушкін, мастак:

— Я даўно думаю над гэтым. Вось цяпер будуюцца храмы. Людзі, здаецца, у іх ходзяць. Але, як толькі падзе рэжым Лукашэнкі, праваслаўю вельмі многа трэба будзе працаваць, каб запоўніць гэтыя храмы людзьмі. З’явяцца масавыя сведчанні журналістаў пра тое, хто ёсць Філарэт, якое ягонае мінулае, якія яго грахі і слабасці. Пра тое, што, напэўна, многія святары супрацоўнічаюць з КДБ і зараз. На прыкладзе свайго баброўскага святара я магу засведчыць, што 4 сакавіка 2005 года, калі я ішоў у краму, то ўбачыў, як з дома святара, якому я спавядаюся, выйшаў супрацоўнік КДБ. Я зайшоў да святара і спытаўся: “Айцец Віктар, што ў Вас рабіў гэты чалавек? Вы ведаеце, хто ён?” Той адказаў: “Нет. Не знаю”.

Зараз я не веру свайму святару. І гэтыя храмы, што будуюцца на ўзор расійскай архітэктуры… Нічога беларускага. Айчынная школа храмабудавання, такая, як, напрыклад, Мікалаеўская царква ў Магілёве, не ўлічваецца. Таму ў праваслаўя наступяць чорныя дні, калі сыдзе сённяшняя ўлада. З’явіцца мноста лаўцоў душ. На маю думку, гэта пратэстанты, якія зараз выглядаюць мучанікамі. Канечне, секты розныя, у тым ліку тыя, дзе Бог падмяняецца грашыма. Зараз гэта актуальна ва Украіне.Таму праваслаўе чакаюць не лепшыя часы.

Але, калі ў нас паявяцца мудрыя святары, якія стануць абапірацца на беларускі народ, то будуць асобныя прыходы, дзе людзі будуць іх шанаваць. Гэта ўжо будзе не РПЦ, а беларуская праваслаўная царква. Таму што, хутчэй за ўсё, усе мыслячыя святары ўсвядомяць адзіную рэч: без беларускай мовы ў будучыні ў праваслаўнай царквы Беларусі не будзе. У рэлігійным жыцці Беларусі яшчэ ўсё наперадзе. Усе канфлікты, усе няпростыя сітуацыі, уся барацьба за душы, за аўтарытэт — усё яшчэ наперадзе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 мая 2009 Общество Svabodaby.net Г.п.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика