Славамір Адамовіч вяртаецца дахаты?
30 мая 2009 Культура
Антон Валатковіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларускі паэт Славамір Адамовіч (berserk5), які ў 2002 з'ехаў у Нарвегію, плануе вярнуцца дадому. Пра гэта сам паэт паведаміў Еўрарадыё. МЗС Беларусі ў адказ на запыт Адамовіча параіў яму звярнуцца ў амбасаду: "Для атрымання дакумента на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь - пасведчання на вяртанне ў Беларусь, Вам неабходна звярнуцца ў замежнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Бліжэйшае - Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя”. Славамір Адамовіч днямі падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне праязнога дакументу для вяртання ў Беларусь. Нагадаем, Славамір Адамовіч - паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш “Забі прэзідэнта”. А ў 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію, дзе атрымаў гуманітарны прытулак. Цяпер жыве на поўначы Нарвегіі ў гарадку Буда.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 мая 2009 Культура Антон Валатковіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларускі паэт Славамір Адамовіч (berserk5), які ў 2002 з'ехаў у Нарвегію, плануе вярнуцца дадому.
|
|