Зьміцер Хведарук ледзь не трапіў лятучай талеркай у міністра абароны
4 июня 2009 Калейдоскоп
Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Хведарук паплаціўся за "зьдзейсьнены замах" на міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава… Зьміцера Хведарука датэрмінова выпісалі зь беларускага вайсковага шпіталю, куды яго накіравалі лячыць захворваньне вуха. Першапачаткова было заплянавана, што маладафронтавец прабудзе ў шпіталі да наступнага аўторка. Але днямі адбыўся сьмешны інцыдэнт, у сувязі зь якім было прынята рашэньне скараціць тэрмін лячэньня Зьміцера Хведарука і пахутчэй яго адправіць у вайсковую частку ў Жодзіна. Як распавёў Зьміцер Хведарук, на выходных ён зь іншымі хлопцамі з палаты вырашылі згуляць у фрызбі ў парку шпіталя. "Празь некаторы час прыбёг ахоўнік і пачаў невядома з чаго моцна сварыцца. А празь некалькі хвілін да нас падыйшоў нейкі падпалкоўнік і забраў нашыя вайсковыя білеты. Аказваецца, мы гулялі непадалёк ад КПП і ледзь не патрапілі талеркаю ў міністра абароны Мальцава, які праходзіў міма…" Зьміцер Хведарук служыць у войску ўжо 4 месяц. Большую частку гэтага тэрміну ён правёў на абсьледваньні і лячэньні ў шпіталі, нагадвае прэс-служба "Маладога фронту". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 июня 2009 Калейдоскоп Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Хведарук паплаціўся за "зьдзейсьнены замах" на міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава… Зьміцера Хведарука датэрмінова выпісалі зь беларускага вайсковага шпіталю, куды яго накіравалі лячыць захворваньне вуха. |
|