21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Дзе — хто?

26.08.2009 16:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Калі адным гэты адказ вядомы, як ясны дзень (“іх выкраў і забіў Лукашэнка”), у другіх само пытаньне выклікае іронію (“а дзе Шарэцкі?”), трэція даўно пакінулі гэтую справу выкрывальнай гістарычнай публіцыстыцы для якога-небудзь тэлецыклю “Беларускіх сэнсацый” – нагэтулькі ж займальных, наколькі й бессэнсоўных.

Кожнага разу, чытаючы пра “зьніклых”, адчуваеш недавершанасьць твайго ўласнага стаўленьня да гэтай тэмы. З аднаго боку, справы не раскрытыя, высновы абарваныя на паўслове; з другога – створаны прапагандысцкі жупел: “рэжым расправіўся з палітычнымі апанэнтамі”; з трэцяга – стаўленьне да гэтай справы грамадзкае думкі і ўсяго народу – ніякае, тэма ані не пашырае пратэставыя настроі, ані не спрыяе нацыянальнаму адзінству й разьвіцьцю. Улада памалу дрэйфуе ў бок балянсу на ўсходніх і заходніх межах краіны, — здавалася б, да таго, пра што так даўно сьняць нашы дэмакратычныя сілы, а сілам і хочацца прызнаць гэта, аж не – “зьніклыя” не даюць. “Мёртвы хапае жывога”.

Магчыма, дзесяць гадоў таму гучнае пытаньне “Дзе?” і сапраўды паспрыяла таму, каб “зьніклых” ня стала болей. Але мінула 10 гадоў. І “дзе?” гучыць як на заежджанай кружэлцы, само для сябе, не патрабуючы адказу.

Пачнём з самага пачатку – з фармулёвак. Хто зьнік? Палітычныя апанэнты рэжыму, зь якімі расправіліся за іх палітычную пазыцыю? Але гэта няпраўда, якая й ператварыла чалавечую трагедыю ў фігуру прапаганды, на якую не павялося грамадзтва. Не паверылі.

Сярод зьніклых сапраўды ёсьць два палітыкі, стваральнікі і ўдзельнікі гэтага рэжыму. І пасьля таго, як рэжым скінуў іх у афсайд (АГП), яны па сутнасьці не перасталі быць чальцамі каманды й ніколі не выказвалі ніякага іншага бачаньня разьвіцьця краіны й нацыі. Яны сапраўды сталі міжвольнымі асабістымі апанэнтамі Лукашэнкі, але палітычная пазыцыя тут ні пры чым. Калі фармуляваць дакладна – яны сталі ахвярамі субардынацыі, змаганьня за крэсла, у якім пацярпелі паразу і былі сьпісаныя на бераг. Гэтаксама як многія іншыя, сьпісаныя на бераг да і пасьля іх, якія сталі або ня сталі ў апазыцыю да таго, хто іх сьпісаў – гэта ўжо наступная гісторыя. І нават калі зьніклі яны на загад Лукашэнкі, гэты загад – са сфэры асабістых дачыненьняў, а не змаганьня сьветапоглядаў ці стратэгіяў.

Некалі ў тэлесэнсацыях сюжэты пра іх пакажуць так, як цяпер распавядаюць пра Ўрыцкага ці Кірава. Там таксама была адна каманда адзінаверцаў, якая рабіла адну справу, і забойствы мелі чыста субардынацыйны характар, а не былі забойствамі за палітычную пазыцыю.

Зразумела, што яркія фармулёўкі пра зьнішчэньне палітычных апанэнтаў больш выйгрышныя ў “змаганьні з крывавым рэжымам”, але няпраўда нівэлюе асобаў і сутнасьць чалавечае трагедыі, а разам пазбаўляе суперажываньня з боку іншых людзей, якія адчуваюць фальш.

На маю думку, зусім натуральна было б, калі б зьявіліся кнігі й дакумэнтальныя фільмы пра Захаранку і пра Ганчара, каб людзі напісалі ўспаміны пра іх. Але якраз фальш прапагандысцкіх фармулёвак і замінае нармальнай памяці пра іх. Якая можа быць памяць, калі з чалавека зроблены жупел і гэты жупел усё яшчэ актыўна выкарыстоўваецца?

Зьміцер Завадзкі – зусім іншая гісторыя. Але праўды ў ёй болей. Ён таксама ня быў палітычным апанэнтам рэжыму, ня быў палітыкам. Верагодна, і асабістай, субардынацыйнай ахвярай ня быў таксама. Але журналістаў часта з кім толькі ня блытаюць – з палітыкамі, са шпіёнамі, з бандытамі... Тое, што існуе Фонд Завадзкага, — адэкватны адказ на такую блытаніну, у выніку якой журналісты становяцца фігурантамі й ахвярамі гульняў палітыкаў ці бандытаў.

У гісторыі бізнэсоўца Красоўскага і ўвогуле чыста чалавечыя блізіры. Калі не рабіць зь яго асобу, што стала ахвярай за сваю палітычную пазыцыю, гэтая гісторыя з усіх чатырох будзе самай праўдзівай і зразумелай шырокай публіцы. “Папаў пад раздачу” ці то палітыкаў ці то бандытаў, выпадкова апынуўся ў злашчаснай машыне. У газэтных публікацыях Красоўскага называюць пасьпяховым першапраходцам беларускага бізнэсу. Памяць пра такіх людзей, як і пра ўсіх першапраходцаў, належыць ушаноўваць. Але, наколькі мне вядома, пра Красоўскага таксама няма ні кніг, ні фільмаў. І прычына гэтага вядомая. Некаму ўсё яшчэ патрэбны жупел “палітычнага апанэнта”.

Аб’яднаўшы ўсе чатыры лёсы пад адну прапагандысцкую марку, мы атрымліваем на выніку аднаго героя – Лукашэнку. Для аматараў “жалезнай рукі”, якіх нямала, гэта аргумэнт на ягоную карысьць.

Зь іншага боку, пасьля “папярэдняга мэмарандуму” Пургурыдэса (2003) пра верагодную датычнасьць уладаў да зьнікненьня людзей уся гэтая справа ў юрыдычным сэнсе не зрабіла ані кроку наперад. Ані камісіі ня створана, ані тым больш міжнароднага суда. Усё спынілася. І зноў — дзеля таго, што ёсьць жупел і ён выкарыстоўваецца.

Прапаганда здавальняецца недаказанай праўдай, поўная праўда прапаганду разбурае. Стваральнікі жупела ўсё яшчэ спадзяюцца, што зь яго дапамогай удасца скінуць абрыдлага дыктатара. Тым часам, жупел імкліва страчвае сілу ня толькі ў Беларусі, дзе ён толкам ніколі й не працаваў, але і ў сьвеце. Калі ён канчаткова рассыплецца, на яго месцы паўстануць чатыры асобы (Вайсковец, Юрыст, Прадпрымальнік, Журналіст), вартыя таго, каб максымальна высьветліць іх лёс. Што дае спадзеў на працяг рассьледаваньня. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика