Беларускай сям’і ў месяц патрабуецца амаль 300 долараў на харчаванне
25 июня 2009 Общество
Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ, Народная воля Гэта ў тым выпадку, калі меню прадугледжвае толькі неабходны набор прадуктаў, без далікатэсаў. Спецыялісты НДІ харчавання Расійскай акадэміі навук зрабілі карысную справу: у часы крызісу падлічылі і распісалі, колькі і чаго павінен з’есці ў месяц расіянін, каб яго харчаванне заставалася збалансаваным і здаровым. “Нарматывы” харчавання яны падзялілі па поле і ўзросце, склалі нават прыблізнае меню на дзень для жанчын, мужчын, дзяцей. Далікатэсныя прадукты кшталту ікры, сёмгі альбо маслін, у харчовы набор медыкі не ўключылі. Акцэнт зроблены на традыцыйным наборы: хлеб, крупы, малако і малочныя вырабы, мяса, рыба, садавіна і гародніна. Адным словам, той мінімум, які дазваляе і харчавацца з карысцю для здароўя, і з голаду не памерці. Мяркую, што парадамі расійскіх спецыялістаў могуць карыстацца і беларусы. Пражываем мы ў адным рэгіёне, наша кухня адрозніваецца нязначна. Што рэкамендуюць спецыялісты? Напрыклад, мужчына ад 16 да 59 гадоў павінен у месяц з’ядаць 2,8 кілаграма ялавічыны, амаль столькі ж мяса птушкі, 0,7 кілаграма свініны, 1,3 кілаграма рыбы, выпіваць 10 літраў малака і кефіру, не забываць, што яго ежа будзе збалансаванай, калі ён з’есць мінімум 5,5 кілаграма садавіны і 8 кг гародніны. Бульба ў гэтым наборы харчовых прадуктаў стаіць асобным радком і займае першае месца: мужчыне ў месяц патрабуецца 9,1 кілаграма бульбы. На чым можна эканоміць, дык гэта на салодкім. І юнакам, і мужчынам дастаткова з’ядаць 80 грамаў цукерак і столькі ж пячэння. Расійскія спецыялісты падлічылі, колькі будзе каштаваць здаровае харчаванне. Каб не застацца галодным, расіянін павінен амаль 100 долараў траціць на харчаванне. Мы, карыстаючыся расійскімі распрацоўкамі, падлічылі, наколькі дарагое для беларусаў збалансаванае харчаванне без далікатэсаў. Атрымаліся такія лічбы. Беларуская сям’я з трох чалавек павінна штомесяц выдзяляць са свайго бюджэту 283 долары толькі на неабходныя прадукты. Калі самаму малодшаму члену такой сям’і няма яшчэ 6 год, гэтая лічба будзе крышку меншая — 254 долары. Амаль столькі ж — 264 долары — складае сярэдняя заработная плата беларускіх бюджэтнікаў. Не пазайздросціш і беларускім пенсіянерам. Каб больш-менш правільна харчавацца, ім спатрэбіцца большую частку пенсіі траціць на прадукты — 83 долары. Як вядома, сярэдняя пенсія ў Беларусі са жніўня мінулага года застаецца нязменнай і складае сёння 143 долары. Р.S. З распрацоўкамі расійскіх медыкаў можна пазнаёміцца ў інтэрнеце на афіцыйным сайце Федэральнай службы па наглядзе ў галіне абароны правоў спажыўца і дабрабыту чалавека www.rospotrebnadzor.ru у раздзеле “Здоровое питание недорого”. Раздзел утрымлівае шмат карыснай інфармацыі, парады па здаровым харчаванні, табліцы сутачнага рацыёну сям’і, прыблізны набор прадуктаў на месяц і, што самае галоўнае, рэкамендацыі, як без дыет, пры правільным харчаванні падтрымліваць задавальняючую вас вагу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 июня 2009 Общество Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ, Народная воля Гэта ў тым выпадку, калі меню прадугледжвае толькі неабходны набор прадуктаў, без далікатэсаў.Спецыялісты НДІ харчавання Расійскай акадэміі навук зрабілі карысную справу: у часы крызісу падлічылі і распісалі, колькі і чаго павінен з’есці ў месяц расіянін, каб яго... |
|