21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто з беларусаў можа патрапіць у НХЛ?

26.08.2009 16:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 июня 2009 Спорт
Наша Ніва У Манрэале 27-28 чэрвеня адбудзецца штогадовае папаўненне клубамі сваіх шэрагаў лепшымі юніёрамі ды хакеістамі больш сталага ўзросту.

47-ы драфт Нацыянальнай хакейнай лігі пройдзе на хатняй арэне самага тытулаванага клуба НХЛ - "Манрэаль Канадзіенс", колеры якога, дарэчы, абараняюць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны.

Галоўным фаварытам на першы нумар драфта-2009 лічыцца канадскі форвард Джон Таварас і шведскі абаронца клуба "МоДо" Віктар Хедман. На гэты момант ў першай дзесятцы найбольшай колькасцю гульцоў прадстаўлена Швецыя.

Аўтарытэтны рэсурс "Hockey’s future", які спецыялізуецца на ацэнцы перспектыў клуба НХЛ, назваў беларускіх хакеістаў, якія маюць шанцы прайсці адбор.

Сярод іх Сяргей Дрозд, Дзмітры Корабаў ("Дынама-Мінск"), Мікалай Сусла (ХК "Гомель") і Яўген Нагачоў ("Юнацтва-Мінск").

1. Сяргей Дрозд, "Дынама-Мінск"

Дрозд - кваліфікаваны форвард, які ведае і як выйграць, і як прымусіць каманду перамагчы. Этыка яго гульні - яшчэ адна моцная рыса, хоць усяго гэтага было недастаткова, каб прайсці адбор у НХЛ у 2008 г. Дрозд, які правёў некалькі сезонаў у яраслаўскім "Лакаматыве", гэты год падзяліў паміж трыма камандамі: "Дынама-Мінск" (КХЛ) , камандай "Керамін" і бабруйскім "Шыннікам". У КХЛ ён граў нязначную ролю, закінуўшы адну шайбу ў 11 гульнях. Што да беларускага чэмпіянату, то тут зарабіў 18 балаў у 30 гульнях.

2. Дзмітры Корабаў, група D, "Дынама-Мінск"

Корабаў - перспектыўны абаронца, якому патрабуецца менш адаптацыі для паўночнаамерыканскага стыля гульні. Зімой ён добра гуляў на юніёрскім чэмпіянаце свету, зарабіў тры балы ў пяці гульнях. Яго ўнушальныя габарыты, добрая абарончая гульня і моцны ўдар робяць яго някепскім гульцом, якога могуць выбраць на драфце ў чацвёртым ці пятым туры.

3. Мікалай Сусла, група W, ХК "Гомель"

Таленавіты форвард. Адгуляў добры дэбютны сезон у "Гомелі", дзе зарабіў 8 балаў у 48 матчах. Што тычыцца міжнароднай кар’еры, у красавіку ён прывёў каманду да першага месца ў першым дывізіёне (да 18 гадоў)

4. Яўген Нагачоў, група D, "Юнацтва-Мінск"

Нагачоў выдатна глядзеўся на юніёрскім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне (да 18 гадоў), дзе быў прызнаны найлепшым форвардам турніру. Ён закінуў тры шайбы і зарабіў адзін асістэнцкі пас. Яго галоўная зброя - хуткі, моцны ўдар. У Яўгена хуткія ногі, і ён добра пачуваецца на лёдзе. У яго ёсць і некаторыя іншыя перавагі, але яго шлях да Паўночнай Амерыкі яшчэ вельмі доўгі.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 июня 2009 Спорт Наша Ніва У Манрэале 27-28 чэрвеня адбудзецца штогадовае папаўненне клубамі сваіх шэрагаў лепшымі юніёрамі ды хакеістамі больш сталага ўзросту.47-ы драфт Нацыянальнай хакейнай лігі пройдзе на хатняй арэне самага тытулаванага клуба НХЛ - "Манрэаль Канадзіенс", колеры якога, дарэчы, абараняюць браты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика