Ці будзе плён ад звароту інтэлігенцыі да ўлады па моўным пытанні?
27 июня 2009 Общество
Svabodaby.net Дзве сотні чалавек, у асноўным вядомыя дзеячы мастацтва і навукі, падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі ў абарону беларускай мовы. Антон Астаповіч, гісторык: — Каб я не бачыў у гэтым сэнсу, не ставіў бы свой подпіс. Гэта па-першае. Па-другое, у мяне ёсць цвёрдая думка, што грамадскасць павінна апеляваць да любой улады. Калі мы не будзем гэтага рабіць, апошняя будзе пляваць на такую грамадскасць. Радзім Гарэцкі, геолаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: — Лічу, што наконт мовы трэба звяртацца да ўсіх — і да ўлады, і не да ўлады. Неяк, я памятаю, збіралі подпісы Са звароту да прэзідэнта Наша родная мова яшчэ не згублена, бо захоўваюцца яе карані ў народзе; яшчэ жывая, так бы мовіць, грыбніца, гатовая прыняць шчыры клопат і ласку ад дзяржавы, каб адрадзіцца, ачысціцца і пайсці ў рост. Але ж, не сакрэт, шмат хто баіцца размаўляць на роднай мове, асабліва ў дзяржаўных структурах, таму: ці не знялі б Вы ганебнае таўро “ненадзейнага чалавека” альбо, яшчэ горш, “апазіцыянера” з тых грамадзян, якія ведаюць беларускую мову і з задавальненнем карысталіся б ёю, калі б не баяліся, што іх залічаць у ворагі афіцыйнага курсу?” Пра мову трэба галасіць усюды. Таму зараз я зварот падпісаў, хоць ад самага галоўнага начальніка ніякай рэакцыі на яго не будзе. Праўда, улада не абмяжоўваецца самым галоўным. Ёсць і вертыкаль, дзе працуюць нармальныя здаровыя людзі. Яны з-за страху за сваё месца маўчаць і не гавораць пра мову. Але ў душы ў іх беларускасць жыве. Думаю, калі гэтыя вертыкальшчыкі такі зварот прачытаюць, нешта у іх унутры страпянецца. Валеры Мазынскі, рэжысёр: — Пад ляжачы камень вада не цячэ. Спадзявацца трэба на тыя сілы, што ёсць. А сілы гэтыя толькі і могуць сёння, што рухаць камень або хадзіць вакол яго, рухаць паветра. Пакуль чалавек жыве, ён нешта робіць у сілу сваіх магчымасцей. Сяргей Законнікаў, паэт: — Мне здаецца, што сэнс ёсць. Хаця б для праверкі: ці праўда, што з боку прадстаўнікоў улады ў нас адбываюцца нейкая лібералізацыя і дэмакратызацыя? Каб праверыць, ці ёсць які зрух у іх свядомасці. Пакуль усё абмяжоўваецца нейкімі хвалямі на паверхні вады. Гэтаму дапамагаюць і еўрапейскія чыноўнікі. І ім я не веру. Там маса народу, які корміцца каля Беларусі. Шмат слоў гаворыць наша ўлада пра тое, што нам патрэбна бяспека: харчовая, эканамічная і г.д. А я лічу, што найлепшую бяспеку стварае родная мова. Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі: — Мне падаецца нармальным тое, што мы звярнуліся менавіта такім прасіцельным тонам. Нам хацелася зачапіць нейкія душэўныя, сардэчныя ноткі ў чалавека (ёсць спадзеў, што яны ў яго ёсць). Хочацца, каб мы чулі афіцыйныя звароты да нас на беларускай мове. Калі людзі будуць гэта чуць штодня па радыё, па тэлебачанні, яны паціху пачнуць самі размаўляць на роднай мове. Беларусы ж разумеюць, што без яе нам ніяк нельга. І моладзь зараз хоча размаўляць па-беларуску. Генадзь Бураўкін, паэт: — Для мяне бясспрэчна, што такія рэчы неабходныя. Таму што трэба, каб людзі ведалі, што робіцца з мовай. Мы заклікаем да справядлівасці ў адносінах да яе. Хацелася б, каб толк быў, бо гаворка ідзе пра незалежнасць Беларусі. Тым больш апошнім часам гэта чуваць з вуснаў самых высокіх чыноўнікаў. Яны ў нас, на жаль, не вельмі адукаваныя і інтэлектуальныя. Але, я думаю, калі чыноўнікі сапраўды шчыра змагаюцца за незалежнасць, яны павінны разумець, што Беларусь будзе незалежнай тады, калі будзе беларускай. Асноўнае, што вызначае беларускасць у Беларусі, — гэта родная мова і яе становішча ў суверэннай дзяржаве. Да таго ж у гэтым звароце называюцца канкрэтныя пазіцыі і крокі па выпраўленні становішча. Аляксей Стрыжоў, праграміст, Гомель: — На маю думку, з гэтага звароту нічога вартага не атрымаецца па той простай прычыне, што сам кіраўнік дзяржавы калісьці абазваў беларускую мову “непрыгожай”. Ён да яе ставіцца з вялікім скепсісам, які распаўсюджваецца на падначаленых прэзідэнта, на звычайных людзей. Няўжо нехта спадзяецца на нейкі адказ Лукашэнкі на гэты “крык душы”? Хутчэй за ўсё, заўзятары “крыку” атрымаюць чарговыя кпіны ў свой адрас. Ды і для многіх, на вялікі жаль, пытанне мовы неактуальнае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 июня 2009 Общество Svabodaby.net Дзве сотні чалавек, у асноўным вядомыя дзеячы мастацтва і навукі, падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі ў абарону беларускай мовы.Антон Астаповіч, гісторык:— Каб я не бачыў у гэтым сэнсу, не ставіў бы свой подпіс.
|
|