21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Еўропа ў чатыры сезоны вачыма рэпарцёра TUT.BY

26.08.2009 16:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 июня 2009 Калейдоскоп
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY У апошнія месяцаў 10 адбыўся сапраўдны пераварот у адносінах Беларусі з Еўропай. Пасля зняцця Захадам візавых санкцыяў беларускія чыноўнікі самага высокага ўзроўню зачасцілі ў Стары Свет з афіцыйнымі візітамі. Беларусь прынялі ва "Ўсходняе партнёрства", а еўрапейцы пачалі па-новаму адкрываць для сябе Беларусь. Шэраговых беларусаў палітычнае пацяпленне пакуль не грэе, бо галоўнае пытанне - зніжэнне кошту шэнгенскай візы - па-ранейшаму застаецца нявырашаным.

Вашай увазе - фотарэпартаж: якой убачыў Еўропу ў розныя поры года карэспандэнт TUT.BY.


ВОСЕНЬ 

Вільня (Літва)

Еўропа для Беларусі пачынаецца з суседняй Літвы. Да Вільні, якую спрадвечна сваёй лічаць не толькі літоўцы, палякі ды габрэі, але і беларусы, ад Мінска 170 км. Гэта бліжэй, чым да Віцебска альбо Гомеля. Нават у савецкія часы тыя, хто прыязджазў сюды з іншых рэспублкі "вялікага і магутнага" адчувалі зусім несавецкае паветра. Цяпер тут дык зусім Еўропа. Сціжма рэстаранаў і кавярняў. Процьма турыстаў з усіх канцоў зямной кулі. Модныя буцікі з апошнімі калекцыямі і адэкватнымі цэнамі. Гістарычная забудова, якой апекваліся літоўскія савецкія і цяперашнія суверэнныя. 



Плошча Гедыміна



Вежа Гедыміна.



Стары горад...



...і новы.



Як і ўлюбым еўрапейскім горадзе з традыцыямі, у старой Вільне ляжыць брукаванка. 



Помнік ахвярам савецкай акупацыі.  



У цяперашнім музеі літоўскага тэатра і кіно стагоддзе таму месціўся беларускі банк, арганізацыі і рэдакцыі нашых газет.



"Блукаю па вузкiх вулках старога роднага места..."









Касцёлы Святой Ганны, а таксама св. Францішка і Бернарда.



"Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну радзімую жах, успомню Вострую Браму Сьвятую і ваякаў на грозных канях...”


ЗІМА

Брусель (Бельгія)

Сёння Брусель вядомы дзякуючы палітычнаму статусу адной са сталіц Еўрасаюзу. Тут месціцца штаб-кватэра ЕС, офіс НАТА, сакратарыят краінаў Бенілюкса і Заходнееўорапейскага саюза. Аднак горад унікальны найперш тым, што мае дзве душы - фламандскую (нідэрландскамоўную) і валонскую (франкамоўную). Ці не найлепш гэта выяўляецца ў перапляценні архітэктурных стыляў: ар-нуво, ар-дэко, барока, готыка...    
















Пазнавальны твар быдынку Еўракаміссіі Берлемон (1960).





Трыюмфальная арка (1905), узведзеная ў гонар 50-годдзя незалежнасці Бельгіі.



Нешматколькасны пікет азербайджанскіх уцекачоў з Нагорнага Карабаху...



... і палестынская антыізраільская акцыя.



Знак, які забараняе пакідаць ровары каля будынка Рады ЕС. Подпісы ў горадзе - на трох мовах: французскай, нідэрландскай (дзяржаўныя) і ангельскай.   












Абчлівыя бельгійцы.



Гандлёвая вуліца пад шкляным дахам.




ВЯСНА 

Прага (Чэхія)


Напэўна, найлепшы час для наведвання Прагі - вясна. У гэтую пару можна можна найлепей адчуць атмасферу, якія панавала на вуліцах гэтага фантастычнага горада падчас перыяду палітычнай лібералізацыі ў Чэхаславаччыне ў 1968-м, які скончыўся ўводам савецкіх танкаў. 



Тут, на Вацлаўскай плошчы, ў 1968-м сотні тысяч чэхаў пратэставалі супраць савецкай акупацыі.

 



Насценны роспіс як сімвал мінулай эпохі: бульдозеры выціскаюць танкі.











Свіны грып крочыць па планеце.





Тут нарадзіўся Франц Кафка.
 





Хто на аўто, а хто на карэце. 



Старамеская плошча.



Від з вежы Карлавага моста.



На другім баку Влтавы - пражскі Вышэград.




ЛЕТА 

Кальмар (Швецыя)

Размешчаны на паўднёвым усходзе Швецыі 35-тысячны Кальмар у сярэднявеччы быў сталіцай аб’яднанага каралеўства Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі і Ісландыі. Да 17 стагоддзя горад з уласным флотам заставаўся і гандлёвым цэнтрам каралеўства. Сёння Кальмар славіцца найперш экалагічнымі дасягненнямі і футбольнай камандай – чэмпіёнам Швецыі-2008. Тут дзейнічае ўсебаковая праграма па скарачэнні выкарыстання выкапнёвага паліва. Як вынік, сёння каля 90% электраэнергіі ў рэгіёне забяспечваецца ветракамі, гідра- і атамнымі электрастанцыямі. Ну, а самы папулярны від транспарту - двухколы ровар.


На ўскрайку горада месцяцца лецішча. Дом у Кальмары можна купіць за 100-200 тысяч еўра. Не дзіва, што места так папулярнае ў немцаў. 



Кальмарскі кафедральны сабор (18 ст.).





У гістарычным цэнтры паўсюль брукаванка.



Ровар - як стыль жыцця...









У колішняй ваданапорнай вежы цяпер месцяцца аднапакаёвыя кватэры.





У 1397 годзе ў Кальмарскі замку (XII ст.) была заключана вядомая Кальмарская унія, якая аб’яднала скандынаўскія народы. Сёння царква пры фартэцыі - найпапулярнае сярод шведаў месца заключэння шлюбаў.



Побач з замкам амаль у першаствораным выглядзе захаваўся цэлы квартал 16 стагоддзя.



Just Балтыка. 
 
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 июня 2009 Калейдоскоп Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY У апошнія месяцаў 10 адбыўся сапраўдны пераварот у адносінах Беларусі з Еўропай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика