Біяпаліва з Чарнобыля
30 июня 2009 Общество
Наша Ніва Вытворчасць біяпаліва можа дапамагчы ў ачыстцы радыеактыўных тэрыторый, забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы — інфармуе "New Scientist". Беларусь плануе выкарыстаць расліны для вытворчасці біяпаліва, каб выдаліць з глебы радыеактыўны стронцый-90, цэзій-137, плутоній і амерыцый. У выніку, забруджаныя тэрыторыі стануць прыдатнымі для вырошчвання прадуктаў харчавання праз некалькі дзесяткаў, а не праз некалькі сотняў гадоў. У Мінск прыехала група ірландскіх спецыялістаў з кампаніі Greenfield Project Management, якая жадае набыць радыеактыўныя цукровыя буракі і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты, каб перапрацаваць іх на біяпаліва, а затым прадаць у іншыя еўрапейскія краіны. Кампанія запэўнівае, што радыеактыўныя ізатопы не пяройдуць у біяпаліва. Радыёактыўныя рэшткі, спаленыя пад адмысловым кантролем, ператвараюцца ў радыеактыўны пепел, вельмі просты для захоўвання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 июня 2009 Общество Наша Ніва Вытворчасць біяпаліва можа дапамагчы ў ачыстцы радыеактыўных тэрыторый, забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы — інфармуе "New Scientist". |
|