21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэны на нерухомасць

19.09.2009 13:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 июля 2009 Общество
Сяргей КУРКАЧ, Звязда Адразу заўважу, што па такiм кошце прапануецца зусiм маленькая аднапакаёвая "хрушчоўка" агульнай плошчай да 22 квадратных метраў i з кухняй 5,1 кв. м.

Паводле звестак iнфармацыйнага каталога спецыялiзаваных выданняў, прысвечаных нерухомасцi, квадратны метр адна-, двух- i трохпакаёвых кватэр каштуе ад 1400 да 1430 долараў. Патанненне сталiчнага жылля працягваецца ранейшымi тэмпамi i летам. Сёння рэальна прадаць вялiкую па плошчы двухпакаёвую цi трохпакаёвую кватэры толькi ў тым выпадку, калi жыллёвы квадрат каштуе ад 1100 да 1200 долараў. Невялiкiя лiквiдныя двушкi i стандартныя аднапакаёвыя кватэры каштуюць крыху даражэй, калi пакупнiк гатовы купiць квадратны метр такога жылля за суму да 1300 долараў. Сёння невялiкiя аднапакаёвыя кватэры агульнай плошчай да 33 квадратных метраў ва ўсiх тыпах дамоў каштуюць ад 35 да 40 тысяч долараў. Цэннiк можа быць i вышэйшы, але новых гаспадароў такое жыллё будзе шукаць тады ўжо мiнiмум да восенi.

А вось за 50 тысяч долараў сёння магчыма ўжо адшукаць нядрэнную аднапакаёвую кватэру агульнай плошчай да 40 кв. метраў практычна ў любым спальным мiкрараёне Мiнска.
Найбольш iстотна жыллёвы цэннiк "абвалiўся" на трохпакаёвыя кватэры, самы цiкавы кошт на якiя вагаецца ў межах ад 57 да 70 тысяч долараў. Квадратны метр зусiм слабых па якасцi i месцазнаходжаннi трохпакаёвак часам можа каштаваць i нiжэй за 1100 i 1000 долараў. Аналiтыкi рынку нерухомасцi падлiчылi, што за 8 апошнiх месяцаў шматпакаёвыя кватэры патаннелi прыкладна на 40—50 тысяч долараў, а часам i больш. Той, хто ў вераснi—лiстападзе летась прадаў сваё жыллё без iстотных знiжак, сёння можа з маленькай даплатай набыць сабе за тыя грошы ўжо дзве падобныя кватэры.

Менш за ўсё за апошнiя некалькi месяцаў патаннелi асобныя пакоi i долi ў стандартных шматпакаёвых кватэрах. Сёння цэннiк аднаго пакойчыка вагаецца ад 17 да 22 тысяч долараў. Нагадаю, што ў пачатку года такiя пакоi былi даражэйшыя ўсяго на 5—7 тысяч долараў. Эксперты агенцтваў нерухомасцi тлумачаць гэтую тэндэнцыю тым, што пры адсутнасцi ў насельнiцтва буйных фiнансавых сродкаў i магчымасцi лёгка iх запазычыць, на рынку попытам пачало карыстацца i не вельмi лiквiднае, але самае таннае жыллё — у выглядзе асобных пакояў у жылых кватэрах. Недзе 2 гады таму асобныя пакоi ўвогуле амаль не карысталiся попытам.

Кiраўнiкi сталiчных агенцтваў нерухомасцi ўпэўненыя, што да верасня на другасным рынку жылля ў Мiнску будзе працягвацца мёртвы сезон з мiнiмальнай колькасцю пакупнiкоў. Кватэры будуць плаўна таннець з хуткасцю каля 5 працэнтаў у месяц, а знiжкi пры рэальных здзелках захаваюцца на ўзроўнi 2—4 тысяч долараў. Паводле апошнiх сцэнарыяў жыллёвых аналiтыкаў, у апошнiя днi жнiўня большасць стандартнага жылля ў Мiнску будзе прадавацца па кошце квадратнага метра да 1000 долараў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 июля 2009 Общество Сяргей КУРКАЧ, Звязда Адразу заўважу, што па такiм кошце прапануецца зусiм маленькая аднапакаёвая "хрушчоўка" агульнай плошчай да 22 квадратных метраў i з кухняй 5,1 кв. м.Паводле звестак iнфармацыйнага каталога спецыялiзаваных выданняў, прысвечаных нерухомасцi, квадратны метр адна-, двух- i трохпакаёвых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика