21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускай жамчужыне патрэбна добрая агранка

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускай жамчужыне патрэбна добрая агранка

Прыпяцкае Палессе за самы кароткi час павiнна стаць адным з самых высокаэфектыўных рэгiёнаў краiны з пункту гледжання арганiзацыi вытворчасцi, выкарыстання зямельных, лясных i прыродных рэсурсаў. Менавiта такiя амбiцыйныя планы ўтрымлiваюцца ў Дзяржпраграме па развiццi Прыпяцкага Палесся на 2009-2015 гады, праект якой учора пад старшынствам прэм'ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага разглядаўся на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Праграма ўключае комплекснае развiццё 7 раёнаў Брэстчыны i Гомельшчыны — Столiнскага, Пiнскага, Лунiнецкага, Жыткавiцкага, Петрыкаўскага, Мазырскага i Нараўлянскага — i мае на ўвазе не толькi ўцягванне пладародных пустак у аграрны сектар, але i развiццё iнфраструктуры — будаўнiцтва дарог, аб'ектаў нацыянальнага турызму...

Знаёмячы з праектам праграмы, вiцэ-прэм'ер Іван Бамбiза заўважыў, што размова iдзе пра развiццё сельгасвытворчасцi на аснове рэканструкцыi мелiяратыўных зямель, павышэння эфектыўнасцi выкарыстання асушаных зямель, укаранення iнавацыйных тэхналогiй i развiцця рыбнай гаспадаркi. Вытворчы патэнцыял мяркуецца развiваць шляхам будаўнiцтва i рэканструкцыi прамысловых прадпрыемстваў, стварэння новых вытворчасцяў, арыентаваных на ўцягванне мясцовых рэсурсаў у гаспадарчы абарот. Мясная жывёлагадоўля будзе развiвацца пры выкарыстаннi танных залiўных лугавых угоддзяў. Улiчваючы ўнiкальнасць рэгiёна , пры рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў будуць прымяняцца самыя перадавыя тэхналагiчныя рашэннi, каб захаваць яго экалагiчную бяспеку i бiялагiчную разнастайнасць.   У кожным раёне, паведамiў Іван Бамбiза, плануецца таксама палепшыць транспартныя зносiны памiж левым i правым берагамi ракi Прыпяць, пабудаваць турыстычныя комплексы, пабудаваць сучасныя заводы па вытворчасцi пiлет i палiўных брыкетаў.

Каб рэалiзаваць задуманае, спатрэбiцца 5,3 трыльёна рублёў. Прадугледжваецца накiраваць з рэспублiканскага бюджэту 1,8 трыльёна рублёў, сродкi iнвестараў складуць 1,5 трыльёна. Астатняя частка — крэдыты, сродкi iнавацыйных фондаў — уласныя i аблiгацыйнай пазыкi.

Згадваючы ж пра вынiкi, якiя прынясе рэалiзацыя праграмы, Iван Бмбiза, напрыклад, узгадаў, што збор збожжавых i зернебабовых павiнен узрасцi ў два разы ў параўнаннi з 2007 годам, агароднiны — у 1,6 раза, бульбы — у 1,5, цукровых буракоў — у 1,3 раза, вытворчасць малака i мяса — у 1,6. Мяркуецца таксама, што ў рэгiёне павялiчыцца ў паўтара раза вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў i торфу, i ўсе сем раёнаў змогуць забяспечыць станоўчае сальда турыстычных паслуг са штогадовым прыростам на 5—15 працэнтаў. Да 2015 года плануецца павялiчыць прыток сродкаў у рэгiён Прыпяцкага Палесся на 8,5 мiльярда рублёў за кошт павелiчэння турыстычнага патоку да 120 тысяч чалавек (летась там пабывала толькi 23,5 тысячы турыстаў).

У сваю чаргу прэм'ер Сяргей Сiдорскi акцэнтаваў увагу на тым, што новая праграма не павiнна паўтараць ужо прынятыя Урадам i дзейныя праграмы, у тым лiку развiцця вёскi, малых i сярэднiх гарадоў. "Яна павiнна дапаўняць iх, — падкрэслiў ён. — А ўкладзеныя ў яе сродкi павiнны не перасякацца, а iсцi на канкрэтныя дзеяннi i даваць адчувальны вынiк". Кiраўнiк урада перасцярог прысутных, заявiўшы i пра тое, што ён катэгарычна супраць таго, каб грошы, напрыклад, выдзеленыя на будаўнiцтва дарог, iшлi на ўзвядзенне дарагiх офiсаў дарожных устаноў. Узгадаўшы пра багацце прыродных ландшафтаў Прыпяцкага Палесся, прэм'ер назваў яго жамчужынай i адзначыў, што гэтая жамчужына павiнна быць у добрай агранцы, тады на яе будзе прыемна глядзець. Паводле яго слоў, гэты рэгiён павiнен стаць унiкальным кутком нашай краiны i ўзорам для iншых. У цэлым ухвалiўшы праект праграмы, прэм'ер, тым не менш, даручыў адшлiфаваць яго, канкрэтызаваць адказнасць мiнiстэрстваў, абласцей, раёнаў за рэалiзацыю раздзелаў i падраздзелаў.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыпяцкае Палессе за самы кароткi час павiнна стаць адным з самых высокаэфектыўных рэгiёнаў краiны з пункту гледжання арганiзацыi вытворчасцi, выкарыс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика