Дзве даты — два святы
Дзве даты — два святы
У Бабруйску на працягу чатырох дзён доўжылiся мерапрыемствы, прысвечаныя Мiжнароднаму естывалю народнай творчасцi "Вянок сяброўства" i Дню вызвалення горада. На розных пляцоўках Бабруйска свае песнi дарылi творчыя калектывы з Расii, Украiны, Латвii, Малдовы, Польшчы, Арменii, а таксама з усiх рэгiёнаў Беларусi. У горадзе на Бярэзiне прайшло вялiкае дзiцячае свята "Дзяцiнства — гэта яi ты" з удзелам лепшых дзiцячых творчых калектываў горада i гасцей фестывалю. Жыхары i госцi горада змаглi наведаць адразу тры выставы: "Спорт. Здароўе. Прыгажосць", "Бабруйск — скарбнiца народных талентаў" i персанальную выставу народнага мастака Беларусi акадэмiка Георгiя Паплаўскага. У Горадзе майстроў сувенiры на памяць можна было купiць у больш за 200 мастакоў i народных умельцаў. Для ўсiх ахвотных магiлёўскi абласны тэатр драмы i камедыi пад адкрытым небам бясплатна паказаў тэатралiзаваны канцэрт "Шляхамi вайны". Завяршыўся мiжнародны форум у палацы "Бабруйск-Арэна" канцэртам фестывальных калектываў з удзелам зорак беларускай эстрады. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара. Бабруйск.
|
|