21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкуль пайшлi пчолы?...

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкуль пайшлi пчолы?...

Старажытныя людзi былi перакананы, што пчолы з'яўляюцца на свет "самi па сабе, з воску i мёду", таму пчала была таксама сiмвалам цнатлiвасцi. Так яна стала сiмвалiзаваць адвечную дзявоцкасць Дзевы Марыi, якая без граху зачала i нарадзiла Ісуса Хрыста.

l Часам выяву пчалы можна сустрэць на надмагiльных камянях — як сiмвал бессмяротнасцi. Магчыма таму, што абуджэнне пчалы пасля зiмовага сну атаясамлiвалася з уваскрашэннем пасля смерцi.

l Сярод усходнiх славян пчалярства лiчылася адной з самых шануемых i таямнiчых спраў. Таму тых, хто меў сто i больш вулляў, а значыць, прыручыў пчол, лiчылi звязанымi з нячыстай сiлай. Сярод аднавяскоўцаў iх звалi знахарамi.

l З прыходам хрысцiянства на ўсходнеславянскiя землi святыя Зосiма i Савацiй Салавецкiя сталi ахоўнiкамi пчол i тых, хто займаецца пчалярствам, таму што распаўсюджвалi пчалярства на паўночных землях. Iснавала паданне, што ў часы, калi жылi гэтыя святыя, на славянскiх землях не было пчол, i што яны першымi прынеслi iх з зямлi Егiпецкай, набраўшы пчалiных матак у трысняговую трубку. Гэта паданне аб праведных справах Зосiмы i Савацiя перадавалася з пакалення ў пакаленне. I сёння на пчальнiках можна ўбачыць невялiкiя абразы з выявамi гэтых святых у якасцi абярэгаў.

Паўсюдна ў днi ўшанавання святых з iмем Зосiма служылi набажэнствы "пчалiнаму Богу", прыносiлi ў царкву мядовыя соты, абпырсквалi вуллi святой вадой, "частавалi" пчол асвечанай на Благавешчанне просвiрай i г.д.

l На працягу года такiмi днямi былi: 17 студзеня — дзень ушанавання прападобнапакутнiка Зосiмы; 30 красавiка — дзень ушанавання прападобнага Зосiмы, iгумена Салавецкага; 21 жнiўня — перанясенне мошчаў прападобных Зосiмы i Савацiя Салавецкiх; 2 кастрычнiка — дзень ушанавання пакутнiка Савацiя i пакутнiка Савацiя пустэльнiка; 10 кастрычнiка — дзень ушанавання Савацiя, iгумена Салавецкага.

l Асноўнымi "пчалiнымi" святамi вясной стаў дзень 30 красавiка, а ўвосень святкавалася так званая "пчалiная дзевяцiна", якая доўжылася з 2 па 10 кастрычнiка.

l Калi побач з пчальнiком была крынiца, ручай цi калодзеж, то вада ў такой крынiцы лiчылася гаючай: "там, дзе жыве Боская ўгоднiца, усё святое". Над такой крынiцай абавязкова ставiлi каплiцу з абразом Салавецкiх святых Зосiмы i Савацiя.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старажытныя людзi былi перакананы, што пчолы з'яўляюцца на свет "самi па сабе, з воску i мёду", таму пчала была таксама сiмвалам цнатлiв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика