21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як праверыць спраўнасць вентыляцыi ў кватэры?

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як праверыць спраўнасць вентыляцыi ў кватэры?

Пабудавалi мы ў мiкрараёне Лошыца новую кватэру на пятым паверсе. Пражыўшы ў ёй год-другi, я заўважыла, што пакаёвыя раслiны на кухнi вельмi доўгi час застаюцца свежымi i чыстымi. А раней, калi жылi на першым паверсе ў Серабранцы, ужо праз два тыднi трэба было iх мыць. У ванным пакоi ў новай кватэры нiколi не душна, а ў Серабранцы праз паўгадзiны-гадзiну рабiлася вельмi вiльготна i ад гэтага — млосна. Доўга сохне памытая падлога. Мне здаецца, што гэта з-за дрэннай вентыляцыi. Цi то трубы чысцiць трэба, цi то, можа, хто на верхнiх паверхах халадзiльнiкаў наставiў у вентыляцыйных праходах? А тут яшчэ i рамонт зрабiла. Здаецца, ужо на другi i моцы не хопiць, таму хочацца, каб сцены i столь былi як мага даўжэй белымi. Майстар з ЖЭСа прыйдзе, аркуш паперы з сшытка прыкладзе i кажа, што ўсё, маўляў, добра. Раней я верыла, а зараз засумнявалася ў правiльнасцi такой праверкi. Падкажыце, калi ласка, як яшчэ можна праверыць наяўнасць добрай вентыляцыi? Цi, можа, трэба звярнуцца па дапамогу ў якую кантору, каб яны праверылi, а калi трэба, дык i падправiлi штосьцi?

Алена Iосiфаўна ШУЦЬКО, г.Мiнск

На жаль, у лiсце чытачкi няма практычна нiякай канкрэтнай iнфармацыi — толькi агульныя фразы. Мiж тым праблема (калi яна сапраўды ёсць) магла ўзнiкнуць па шэрагу фактараў. Паспрабуем у агульных рысах разгледзець асноўныя.

Напрыклад, цi былi ўсталяваныя ў "праблемнай" кватэры пластыкавыя шклопакеты? Iх няправiльны мантаж або няправiльнае карыстанне пры вентыляцыi пакояў (у тым лiку i пры мiкраправетрываннi) — адна з магчымых прычын павышанага ўзроўню вiльгацi. Колькi чалавек пражывае ў жыллi, цi трымаюць людзi пакаёвыя раслiны, асаблiва тыя, што любяць добры палiў? Пра якую вентыляцыю ўвогуле iдзе гаворка: звычайную — праз вентыляцыйныя шахты i расчыненыя акно, фортку, дзверы на балкон, або прымусовую — з дапамогай кухоннай выцяжкi? Цi ёсць апошняя ўвогуле? Калi так, магчыма, яе магутнасць — недастатковая? Калi мы гаворым пра кватэру на першым паверсе, магчыма, у двары перад ёй ёсць нейкая раслiннасць, тыя ж дрэвы? Цi яна вокнамi выходзiць на той бок, дзе сонца не бывае, або яно з'яўляецца не вельмi часта? Падобныя фактары можна пералiчваць i далей...

Больш прадметна, наколькi магчыма ў нашай сiтуацыi, мы папрасiлi даць адказ выканаўцу абавязкаў аддзялення камунальнай гiгiены дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя" Ларысу Карпук.

— Дапушчальныя параметры мiкраклiмату ў жыллi (тэмпература паветра i вiльготнасць) нармiруюцца толькi ў ацяпляльны перыяд. Пра якую пару года гаворка iдзе ў лiсце? Калi ваша заяўнiца лiчыць, што патрэбна больш дасканалая праверка вентыляцыi, яна можа звярнуцца ў спецыялiзаваную арганiзацыю ТДА "Вентсэрвiс", якая праводзiць абследаванне вентыляцыйных сiстэмаў i выдае афiцыйнае заключэнне, — паведамiла Ларыса Iванаўна. — Магчыма, прычына сапраўды ў тым, як пiша жанчына, што вентыляцыйныя шахты застаўленыя халадзiльнiкамi (як правiла, хоць гэта можа быць i нешта iншае — убудаваная шафа, напрыклад) або забiтыя будаўнiчым смеццем пасля рамонту ў суседзяў. Тады трэба звярнуцца ў ЖЭС, каб яго работнiкi правялi праверку па выкладзеных ёй фактах.

Ад рэдакцыi: аркуш паперы цi запаленая запалка, запальнiчка, прыкладзеныя або паднесеныя да вентыляцыi — самы просты спосаб праверыць наяўнасць цягi. Калi паперка цi полымя адхiляюцца, значыць, яна ёсць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабудавалi мы ў мiкрараёне Лошыца новую кватэру на пятым паверсе. Пражыўшы ў ёй год-другi, я заўважыла, што пакаёвыя раслiны на кухнi вельмi доўгi час
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика