...
...
Мiнскi метрапалiтэн з 1 лiпеня пераходзiць на летнi графiк руху электрацягнiкоў, што выклiкана знiжэннем пасажырапатоку. Калi раней у працоўныя днi на першай лiнii метро ў гадзiны пiк за гадзiну праходзiла 30 пар цягнiкоў, то з лiпеня будзе 20 пар. Адпаведна знiзiцца колькасць цягнiкоў у вячэрнi час, а таксама ў выхадныя. Такi графiк будзе захоўвацца да 31 жнiўня. Каля 10 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, канфiскаваных мытнымi органамi, знiшчана ўчора на палiгоне прамысловых адходаў пад Мiнскам. Такiя акцыi праводзяцца мытнымi органамi рэгулярна. Знiшчаецца таксама алкагольная падукцыя, лекавыя сродкi, прадукты харчавання. Гэта прадукцыя звернутая ў даход дзяржавы i не прайшла адпаведнай сертыфiкацыi. Vоlkswаgеn Gоlf урэзаўся ў Bеntlеу Соntinеntаl на праспекце Незалежнасцi насупраць Акадэмii навук. Аварыя адбылася каля 14.30 29 чэрвеня. Вадзiцельскiя дзверцы шыкоўнага купэ лiтаральна перамясцiлiся ў салон, тым не менш, нiхто не пацярпеў, калi не лiчыць фiнансавага боку справы. Як вядома, кошт нават патрыманага Bеntlеу Соntinеntаl намнога перавышае суму ў 100 тыс. еўра (без растаможкi), а за Vоlkswаgеn Gоlf ІII пакалення рэдка просяць больш за 6 тыс. долараў. Як паведамляюць у Беларускiм таварыстве выратавання на водах, за апошнi тыдзень у Беларусi падчас купання патанулi 22 чалавекi, з iх 4 — няпоўнагадовыя. Памежнiкi Гомельскага пагранатрада затрымалi ў Лельчыцкiм раёне 28 грамадзянаў Украiны, што збiралi на беларускай тэрыторыi чарнiцы. Старэйшы "чарнiчны" парушальнiк — 1981 г.н., самы малодшы — 2004-га. Увечары таго ж дня парушальнiкi перададзеныя прадстаўнiкам украiнскай памежнай службы. У Беларусi прыгавораныя да пажыццёвага зняволення i смяротнага пакарання двое грамадзян краiны 28 i 30 гадоў у сувязi з забойствам шасцi пенсiянерак, паведамiла АНТ. Найбольш пераканаўчыя доказы сабраныя менавiта па шасцi выпадках, аднак следчыя не выключаюць, што прыгавораныя будуць прызнавацца i ў iншых здзейсненых iмi злачынствах — было выяўлена 12 фактаў забойства i рабавання на тэрыторыi Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. Больш за 10 чалавек загiнулi, каля 50 параненыя на станцыi Вiярэджа на поўначы Iталii ў вынiку выбуху дзвюх цыстэрнаў з газам. Таварны цягнiк, праехаўшы будынак вакзала, сышоў з рэек. У вынiку выбуху абрушылася некалькi будынкаў, агонь перакiнуўся на суседнiя дамы. На месцы здарэння працавалi выратавальнiкi i пажарныя. ПОЎНЫ АБЗАЦ
У Лiдзе жонка забiла сякерай мужа. Апошнi выпiваў, меў дэспатычны склад характару. Калi ў гаспадара дома закончылася спiртное, ён запатрабаваў, каб жонка схадзiла ў краму. Пасля адмовы схадзiў па выпiўку сам, а пасля "падмацавання" заснуў. Яго жонка, вiдаць, успомнiўшы ўсе крыўды за 19 гадоў, нанесла яму некалькi ўдараў сякерай па галаве. Пасля гэтага пайшла на працу. Ранiцай дадому вярнулася старэйшая дачка i выклiкала мiлiцыю. Сям'я, па меркаваннi следства, не была няўдалай — жанчына працавала дворнiкам у дзiцячым садзе, муж вахтавым метадам будаваў масты. У сям'i гадуюцца дзве дачкi. Жыхар Чэрыкаўскага раёна ў парыве рэўнасцi спрабаваў засекчы сужыцельку i сабутэльнiка. Да трагедыi прывяло, як i ў большасцi падобных выпадкаў, спажыванне спiртнога — у кампанii ўзнiкла сварка на глебе рэўнасцi, зыход якой вырашыў раней судзiмы 46-гадовы жыхар в. Лабанаўка з дапамогай сякеры: 6 удараў атрымаў 22-гадовы мужчына i не менш за два — 26-гадовая жанчына. Думаючы, што абодва яны мёртвыя, зламыснiк скiнуў iх целы ў падвал дома, зачынiў яго i сышоў. Аднак жанчына змагла выбрацца i выклiкала "хуткую" i мiлiцыю. Абодва пацярпелыя — у бальнiцы, мужчына не выйшаў з комы. Раўнiвец затрыманы, узбуджана крымiнальная справа. Усё часцей у апошнi час неплацельшчыкi i камунальшчыкi вырашаюць спрэчкi ўрукапашную. У Данецку абанент запазычыўся камунальным служачым крыху больш за 300 грыўняў — менш за 50 долараў Сума параўнальна невялiкая, аднак аплачваць яе данчанiн не меў намеру. Таму гасцям з "Данецкводаканала", якiя прыйшлi адключаць ваду, ён наладзiў зусiм не цёплы прыём. Як толькi ён убачыў, што слесар адчынiў калодзеж, каб абрэзаць водаправод, пабiў i аблаяў жанчыну-кантралёра, а затым дасталося i слесару, што паспеў залезцi ў калодзеж. У дадатак неплацельшчык закрыў люк i прыцiснуў яго нагамi. Слесар, тым не менш, паспеў абрэзаць трубу з пiтной вадой. Затым у падзеi ўмяшалася мiлiцыя, а слесара адправiлi ў бальнiцу. Дэпутаты Запарожскага абласнога савета маюць намер звярнуцца ў Вярхоўную Раду Украiны з просьбай дазволiць перанайменаванне сяла Кастрычнiцкае Такмакскага раёна. Населены пункт хочуць назваць Джэксанам — у гонар караля поп-музыкi, якi нядаўна памёр. Пытанне будзе вынесена на найблiжэйшую сесiю аблсавета. 48-гадовы фермер Аляксей з Краснадарскага краю мае намер купiць асабняк, што належыць вядомай амерыканскай спявачцы Брытнi Спiрс, у Беверлi-Хiлз. Пра патэнцыйнага пакупнiка вядома, што ў яго вялiкая гаспадарка: тысяча гектараў зямлi, дзве свiнагадоўчыя фермы, садовыя палеткi i цэх па перапрацоўцы садавiны i гароднiны. Зараз ён з сям'ёй рыхтуецца да паездкi ў Калiфорнiю, дзе сустрэнецца з амерыканскiмi агентамi па продажах. Аляксей прызнаўся, што вырашыў купiць асабняк славутай спявачкi, таму што яе вельмi любяць тры яго дачкi. Студэнт Палтаўскага кааператыўнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi Раман Радчанка заваяваў першае месца на другiм Нацыянальным чэмпiянаце па хуткасным паяданнi галушак. 12 галушак студэнт з'еў за 1 хвiлiну 18 секунд. За перамогу яго чакала ўзнагарода — магчымасць набраць тавараў на суму 2,5 тыс. грыўняў. Усяго ў спаборнiцтвах удзельнiчала 50 чалавек, перад кожным з iх стаяла аднолькавая талерка галушак са смятанай i бутэлька вады. Вынiкi кожнага фiксаваў секундамер. Галушка — афiцыйны сiмвал Палтавы, у горадзе ўсталяваны помнiк галушцы. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё часцей у апошнi час неплацельшчыкi i камунальшчыкi вырашаюць спрэчкi ўрукапашную. У Данецку абанент запазычыўся камунальным служачым крыху
|
|